Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Сімон Агар
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Simon Ogar Veron
Нарадзіўся 24 красавіка 1987(1987-04-24)[1] (32 гады)
Грамадзянства Сцяг Нігерыі Нігерыя
Рост 169 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Ліда
Нумар 4
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2004 Сцяг Нарвегіі Санднесёен
2005 Сцяг Нарвегіі Столькамератэнэ (Му-і-Рана)
2006 Сцяг Нарвегіі Будзё-Глімт
2008 — 2009 Сцяг Беларусі Віцебск 39 (0)
2010 — 2011 Сцяг Беларусі Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 37 (0)
2012 — 2013 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 55 (0)
2014 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 8 (0)
2016 Сцяг Беларусі Дынама-Брэст 12 (0)
2017 — Сцяг Беларусі Ліда 54 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лістапада 2018.


Сімон Агар (англ.: Simon Ogar Veron, нар. 24 красавіка 1987, Асаба, Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, паўабаронца беларускага клуба «Ліда».

Клубная кар’ераПравіць

У маладым узросце трапіў у Нарвегію, дзе выступаў за клубы ніжэйшых дывізіёнаў.

У 2008 годзе трапіў у «Віцебск». Гуляючы за віцебскі клуб, аднойчы пасля выдалення брамніка стаў на браму, стаўшы такім чынам першым афрыканскім брамнікам у Беларусі. У віцебскім клубе двойчы быў прызнаны іграком года[2].

Пасля гуляў у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». У студзені 2012 года перайшоў у брэсцкае «Дынама», дзе стаў трывалым іграком асновы, выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы.

У снежні 2013 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[3]. У пачатку сезону некаторы час выступаў у асноўным складзе на пазіцыі апорнага паўабаронцы, але потым страціў месца ў аснове і стаў гуляць пераважна за дубль. Па заканчэнні сезону ў снежні 2014 года пакінуў наваполацкі клуб[4]. Пазней праходзіў прагляд у «Віцебску», але не падышоў клубу[5].

У лютым 2016 года зноў далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. Распачаў сезон у якасці асноўнага апорнага паўабаронцы дынамаўцаў, але ўлетку страціў месца ў складзе. У студзені 2017 года стала вядома, што Агар пакідае Брэст[7].

У лютым 2017 года адправіўся на прагляд у «Ліду», і ў сакавіку афіцыйна стаў іграком гэтага клуба[8]. У складзе «Ліды» стаў адным з асноўных ігракоў. У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з лідчанамі[9].

Зноскі

СпасылкіПравіць