Лясны запаведнік Сінгара́джа (сінгальск.: සිංහරාජ වනාන්තරය , літаральна «Ільвіная краіна») — біясферны рэзерват, аб'ект сусветнай спадчыны на паўднёвым захадзе Шры-Ланкі. Плошча — 8 864 га.

Лясны запаведнік Сінгараджа*
Sinharaja Forest Reserve**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Тып прыродны
Крытэрыі IX, X
Спасылка 405
Рэгіён*** Азія
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 1988  (12 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Геаграфія правіць

Лясны запаведнік Сінгараджа знаходзіцца за 172,1 км ад Каломба, найбуйнейшага горада Шры-Ланкі. Уяўляе сабою апошні вялікі кавалак першасных нізінных трапічных лясоў на востраве. Мясцовасць складаецца з шэрагу хрыбтоў і далін, якія перасякаюцца складанай сеткай рэк і ручаёў. Вышыня паверхні вагаецца ад 300 м да 1170 м.

Сярэднегадавая тэмпература — ад +18°C да +27°C. Штогадовая колькасць ападкаў — ад 3000 мм да 6000 мм.

Прырода правіць

Флора запаведніка Сінгараджа цікава вялікай колькасцю дрэваў сямейства Dipterocarpaceae 35 - 40 м у вышыню, некаторыя дасягаюць 50 м. Усяго налічваецца 211 відаў дрэваў і ліян, 25 відаў папарацяў і эпіфітаў. Каля 66% прадстаўнікоў флоры — эндэмікі.

Разнастайнасць флоры ў запаведніку Сінгараджа зрабіла яго надзейным сховішчам для розных відаў фаўны. Сустракаюцца такія сысуны, як азіяцкі слон, леапард, дзік, пурпурны лангур, макакі, выдра, шакал, некалькі відаў аленяў, мангустаў, вавёрак, цывет і кажаноў. Зарэгістравана 154 віды птушак. Акрамя таго запаведнік насяляюць рэдкія віды паўзуноў і амфібій.

Ахова правіць

Запаведнік Сінгараджа быў створаны ў 1875 г. У 1978 г. атрымаў статус біясфернага рэзервата. У 1988 г. уключаны ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі правіць

  Sinharaja Forest Reserve даведнік на сайце Wikivoyage


  Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 405
рус.англ.фр.