Сіндром раздражнёнага кішэчніка

Сіндром раздражнёнага кішэчніка (СРК) — функцыянальны разлад тоўстай кішкі. Сустракаецца пераважна ў 30—40 гадоў найчасцей сярод гараджан.

Сіндром раздражнёнага кішэчніка
МКХ-10 K58.58.
МКБ-10-КМ K58 і K58.9
МКХ-9 564.1564.1
МКБ-9-КМ 564.1[1][2]
DiseasesDB 30638
MedlinePlus 000246
eMedicine med/1190 
MeSH D043183
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прычыны правіць

Немач выклікаецца праз стрэс, хранічную стомленасць, парушэнне ўстойлівага раскладу харчавання, нястачу расліннай клятчаткі ў ежы, ужыванне раздражняльнай ежы (газіраваны напой, кава, спірт і тлустыя стравы), маларухомы лад жыцця, эндакрынныя парушэнні (атлусценне, гіпатэрыёз, цукровы дыябет і дысбактэрыёз).

Праявы правіць

Парушэнне праяўляецца праз боль і ўздуцце жывата на трэцюю гадзіну пасля яды і да спаражнення, запор і панос адразу пасля ежы ў першай палове дня, нетрыманне газаў увечары. Адчуваецца бурчанне і пераліванне ў жываце, няпоўнае спаражненне кішэчніка, цяжар і перапаўненне ў эпігастрыі. Адзначаецца ванітаванне, адрыжка, галаўны боль, адчуванне камяку пры глытанні і нястача паветра[3].

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Святлана Барысенка. Кішэчнік нешта раздражняе // Звязда : Газета. — 22 мая 2013. — № 91 (27456). — С. 8. — ISSN 1990-763x.