Сінінгія[3] (Sinningia) — род шматгадовых траў або паўхмызнякоў сямейства геснерыевыя з добра развітымі клубнямі і апушаным лісцем. Кветкі звычайна буйныя, 5-членыя, з яркім венцам званочкападобнай ​​формы. Вылучаюць 70 відаў сінінгіі. Паходжанне — Паўднёвая Амерыка.

Сінінгія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sinningia Nees


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  825825
NCBI  48789
EOL  5650080
GRIN  g:11184
IPNI  17217-1

Назва роду дадзена ў гонар Вільгельма Зінінга (1792—1874), галоўнага садоўніка батанічнага саду Бонскага ўніверсітэта.

Гібрыдныя сінінгіі вырошчваюць у аранжарэях і пакоях; цвітуць у красавіку-траўні. Размнажаюцца насеннем, клубнямі, лісцевымі чаранкамі, адцвілымі кветканосамі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5)., арт. Глаксінія