Сіфанафо́ры[1] (Siphonophorae) — атрад беспазваночных жывёл класа гідроідных тыпу кішачнаполасцевых.

Сіфанафоры

Партугальскі караблік (Physalia physalis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Siphonophorae Eschscholtz, 1829

Падатрады

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  718928
NCBI  42759
EOL  46549827

Выдзяляюць каля 170[1] відаў (па іншых звестках 250). Пашыраны ў акіянах і морах з высокай салёнасцю вады, пераважна ў трапічных і цёплых водах да глыбіні 5000 м. Найбольш вядомыя партугальскі караблік (Physalia physalis), фізафора (Physophora hydrostatica).

Даўжыня цела ад 1 см да 3 м (разам са шчупальцамі да 20 м). Празрыстыя арганізмы, асобныя часткі цела яркія. Каланіяльныя, калоніі паліморфныя, складаюцца з асобін, якія выконваюць пэўныя функцыі: перамяшчэння (маюць пнеўматафор і «плавальны каўпак», або нектафор), кармлення (гастразоіды з доўгім рухомым прыдаткам, або «арканчыкам» з жыгучымі клеткамі), размнажэння (ганазоіды). Звычайна розныя асобіны калоніі сабраныя ў групы — кармідыі. Кормяцца дробнымі марскімі жывёламі.

Размнажэнне палавое. Лічынка (відазмененая планула) шляхам пачкавання ўтварае маладую калонію.

Некаторыя буйныя трапічныя сіфанафоры небяспечныя для чалавека: выклікаюць цяжкія апёкі і агульнае захворванне з павышэннем тэмпературы.

Класіфікацыя правіць

Зноскі

Літаратура правіць