Станіслава Іосіфаўна Гулевіч

беларуская оперная спявачка (нар. 1925)
(Пасля перасылкі з С. І. Гулевіч)

Станіслава Іосіфаўна Гуле́віч (нар. 25 мая 1925, в. Рудня-Стаўбунская, цяпер Веткаўскі раён) — беларуская артыстка оперы (мецца-сапрана). Заслужаная артыстка Беларусі (1976).

Станіслава Іосіфаўна Гулевіч
Дата нараджэння 25 мая 1925(1925-05-25) (99 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас мецца-сапрана
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 25 мая 1925 года ў вёсцы Рудня-Стаўбунская Веткаўскага раёна. Скончыла ў 1956 годзе Беларускую кансерваторыю. 3 1956 года салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі, з 1965 года — Беларускай філармоніі[1].

Творчасць

правіць

Валодае голасам прыгожага, цёплага тэмбру. Яе выкананне вызначаецца шчырасцю і глыбінёй, высокай вакальнай культурай. Сярод партый: Княгіня («Русалка» А. Даргамыжскага), Мадалена («Рыгалета» Д. Вердзі), Паліна, Вольга («Пікавая дама», «Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Клара («Заручыны ў манастыры» С. Пракоф’ева). 3 асаблівым поспехам выконвала партыі, блізкія ёй сваёй народнай сутнасцю: Вані («Іван Сусанін» М. Глінкі), Няжаты («Садко[ru]» М. Рымскага-Корсакава). Цікавыя і самабытныя яе сольныя праграмы, складзеныя з беларускіх народных песень, старадаўняга рускага раманса[1].

Крыніцы

правіць
  1. а б І. І. Зубрыч. Гулевіч Станіслава Іосіфаўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць