Сцяпан Іванавіч Кухараў

(Пасля перасылкі з С. І. Кухараў)

Сцяпан Іванавіч Кухараў (31 ліпеня 1919, вёска Стайкі, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 2011) — беларускі пісьменнік. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980).

Сцяпан Іванавіч Кухараў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 31 ліпеня 1919(1919-07-31)
Месца нараджэння
Дата смерці 2011
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1939 годзе скончыў Гомельскае педагагічнае вучылішча. Да жніўня 1941 года працаваў выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Горскай сярэдняй школы Краснапольскага раёна. З 1942 года — партызанскі сувязны, з 1943 года — на фронце. Прайшоў баявы шлях ад Беларусі да Берліна. Дэмабілізаваны ў 1945 годзе. У 1946—1950 гг. быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1950 г. скончыў завочнае аддзяленне Мінскага педагагічнага інстытута. Працаваў у рэдакцыях газет «Мінская праўда», «Рудзенская праўда», «Настаўніцкая газета». З 1955 г. — літсупрацоўнік, у 1957—1981 гг. — рэдактар аддзела нарыса і публіцыстыкі часопіса «Маладосць». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1972 года.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені і медалямі.

Творчасць правіць

Першы артыкул апублікаваў у краснапольскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» у 1934 г. Аўтар зборнікаў нарысаў «Незабыўныя сустрэчы» (1959), «Людзі крылатага ўзросту» (1961), «Ад вашага карэспанданта» (1966), «Жыццё-легенда» (1971), «Светлая пара» (1978), аповесці «Бацькавічы» (1974), зборнікаў аповесцей, апавяданняў і нарысаў «Бацькавічы» (1980), «Суніцы для сына» (1986), «Сцішанае поле» (1986).

Зноскі

Літаратура правіць