Сяргей Рыгоравіч Раманаў
Сяргей Рыгоравіч Раманаў (нар. 17 верасня 1914, г. Масква — 11 студзеня 2001, Мінск) — беларускі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1966).
Сяргей Рыгоравіч Раманаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 верасня 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 2001 (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | станковая графіка[d], кніжная графіка і жывапіс |
Вучоба | |
Уплыў | Георгій Ражскі[d] |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1940 годзе Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 года. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Вучыўся ў Г. Ражскага, С. Фралова. Удзельнік мастацкіх выставак з 1945 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1945 года.
Жыў у г. Мінску. Памёр 11 студзеня 2001 года.
Творчасць
правіцьПрацаваў у розных тэхніках станковай і кніжнай графікі, а таксама ў жывапісе. Асноўныя творы: лісты «У партызанскай зямлянцы», «Кароткі прывал», «Першы дзень Савецкай улады ў Мінску», «1905 г. Курлоўскі расстрэл», «Рэйкавая вайна», «Подзвіг Мікалая Гастэлы», «К. Заслонаў у дэпо ст. Орша»; серыі «Рэвалюцыйны Мінск» і «Партызаны Беларусі»; шэраг карцін пра партызан Вялікай Айчыннай вайны. Аформіў кнігі «Вершы і паэмы» П. Броўкі, «Вершы» М. Танка, «Славуты домік» Я. Купалы, «Ніколі незабудзем» і «Нямігі крывавыя берагі» У. Карпава, «Дрыгва» Я. Коласа.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Літаратурным музеі Я. Купалы, Літаратурна-мемарыяльным музеі Я. Коласа, Беларускім музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
Літаратура
правіць- Раманаў Сяргей Рыгоравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
правіць- Сяргей Рыгоравіч Раманаў на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Сяргей Рыгоравіч Раманаў на сайце «Беларусі плакат» Беларускага саюза дызайнераў