Святаслаў Леанідавіч Шайко

(Пасля перасылкі з С. Шэйко)

Святаслаў Леанідавіч Шайко (нар. 2 студзеня 1955, г. Клецк, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар-рэстаўратар. Саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры.

Святаслаў Леанідавіч Шайко
Дата нараджэння 2 студзеня 1955(1955-01-02) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень Саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры[d]
Член у
Уплыў Ірына Антонаўна Іода, Георгій Аляксандравіч Патаеў і Ала Васілеўна Сычова

Біяграфія правіць

Скончыў у 1977 годзе БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі І. А. Іода, Г. А. Патаеў, А. В. Сычова). У 19771980 гадах архітэктар праектнага інстытута «Гроднаграмадзянпраект»; у 19811986 гадах кіраўнік праектнага аддзела Гродзенскага гарвыканкама; У 19861995 гадах галоўны архітэктар ДКПМ г. Гродна інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя»; з 1995 года дырэктар Гродзенскага УПП «Архітэктурна-рэстаўрацыйнае бюро Шайко С. Л.».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1991 года.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: рэстаўрацыя касцёла пачатку XX стагоддзя ў Вялікай Бераставіцы (1989—1990, будаўніцтва ў 1991—1995); рэканструкцыя пад банк з рэстаўрацыяй гістарычных фасадаў будынка XIX стагоддзя па вул. Тэлеграфнай у Гродне (1995, будаўніцтва ў 1999—2001); рэстаўрацыя капліцы Св. Пятра і Паўла XIX стагоддзя ў былой сядзібе Аўгустова (1996, будаўніцтва ў 1998—1999); рэстаўрацыя з прыстасаваннем пад рэстаран былога лямуса XVIII стагоддзя па вул. Дзяржынскага ў Гродне (2000—2001, будаўніцтва ў 2002—2006); рэгенерацыя забудовы гістарычнага цэнтра г. Гродна: адміністрацыйны будынак па вул. Тэльмана (1987, будаўніцтва ў 1988—1989), гасцініца па вул. Маладзёжнай (2006, будаўніцтва ў 2007—2008).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Шейко Святослав Леонидович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)