Ала Васілеўна Сычова
Ала Васілеўна Сычова (Канянкова[1]; нар. 28 кастрычніка 1928, Ленінград — 3 снежня 2003) — беларускі архітэктар, педагог. Доктар архітэктуры (1983), прафесар (1985). Член Саюза архітэктараў Беларусі (1959). Акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры (1997).
Ала Васілеўна Сычова | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 кастрычніка 1928 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 2003 (75 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар архітэктуры (1983) |
Навуковае званне | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыла Уральскі політэхнічны інстытут у Свярдлоўску ў 1956 годзе. У 1958—1961 гадах працавала ў інстытуце «Белдзяржпраект», з 1960 года — аспірант, асістэнт, дацэнт кафедры архітэктуры, з 1984 года — загадчык кафедры горадабудаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1985 года прафесар кафедры «Горадабудаўніцтва»[2].
Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражывала ў Мінску[2].
ТворчасцьПравіць
Працавала ў галіне горадабудаўніцтва, ландшафтнай архітэктуры. Найбольш значныя работы: схема планіроўкі зон адпачынку возера Нарач і вадасховішча Пціч (Мінскі раён, 1959), прыгараднай зоны Гродна (1960), праекты зоны адпачынку на р. Волма (1969)[2], парк у г. Беразіно (1979, усе ў суаўтарстве), рэканструкцыі паркаў у Лагойску (1980) і Маларыце (1986)[2].
Аўтар навуковых прац больш 180 публікацый, у тым ліку 8 кніг — 6 манаграфій і 2 навучальных дапаможнікаў у галіне ландшафтнай архітэктуры і аховы прыроды, у т.л.: «Загарадны адпачынак дзяцей» (Масква, 1971), «Ахова прыроды і архітэктура» (Мінск, 1976), «Ландшафтнае аблічча беларускага сяла» (Мінск, 1982), «Архітэктурна-ландшафтнае асяроддзе. Пытанні аховы і фарміраванні» (Мінск, 1982), «Ландшафтны дызайн» (Мінск, 1984, з Н. П. Цітовай), «Горадабудаўніцтва Беларусі» (1988, у аўтарскім калектыве)[2].
УзнагародыПравіць
Узнагароджана Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980)[2]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000, у аўтарскім калектыве) — за комплекс даследаванняў па тэорыі архітэктуры (фарміраванне беларускай навуковай школы), створаны ў 1995—1998 гадах.
БібліяграфіяПравіць
- Загородный отдых детей. М., 1971;
- Охрана природы и архитектура. Мн., 1976;
- Ландшафтный облик белорусского села. Мн., 1982;
- Архитектурно-ландшафтная среда. 2 изд. Мн., 1982;
- Ландшафтный дизайн. Мн., 1984 (разам з Н. П. Цітовай);
- Градостроительство Белоруссии. Мн., 1988 (у сааўт.).
Зноскі
- ↑ [http://pubsrv.uraic.ru/ECD/DX/0007617.pdf Постоногов Ю. И. 50 лет архитектурному образованию на Урале 1953—2003 г.г. — Тюмень. Издательство «Вектор Бук», 2003 г. — 204 с]
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 Сычева Алла Васильевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Сычова Ала Васілеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
- Сычова Ала Васілеўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Сычева Алла Васильевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)