Та́барышкес[1] (літ.: Tabariškės, традыцыйная беларуская назва — Табарышкі) — вёска ў Шальчынінкайскім раёне Вільнюскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Тургялейскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мяркіс, на паўночны ўсход ад Шальчынінкая, каля беларуска-літоўскай граніцы. Насельніцтва на 2011 год — 275 чалавек.

Вёска
Табарышкес
літ.: Tabariškės
Tabariskes church and tower.jpg
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Табарышкі
Насельніцтва
Часавы пояс
Табарышкес на карце Літвы
Табарышкес (Літва)
Табарышкес

ГісторыяПравіць

Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць

Першы пісьмовы ўcпамін пра Табарышкі датуецца 1507 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У 1770 годзе ў Табарышках быў пабудаваны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Табарышкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

На 1859 год у Табарышках было 15 будынкаў.

Найноўшы часПравіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Табарышкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе Табарышкі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

Пасля заняцця тэрыторыі ў выніку паходу ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве.

НасельніцтваПравіць

  • XIX стагоддзе: 1859 год — 166 чал.[3]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 275 чал.

СлавутасціПравіць

 
Капліца прыдарожная
  • Гаспадчы двор Важынскіх
  • Капліца прыдарожная
  • Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1770), помнік традыцыйнага беларускай драўлянага дойлідства
  • Могілкі старыя каталіцкія, капліца

Страчаная спадчынаПравіць

  • Сядзіба Важынскіх (XIX ст.)

Вядомыя асобыПравіць

  • Войцех Табар (~1453—1507) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп віленскі

Зноскі

СпасылкіПравіць