Таварыства вывучэння Магілёўскай губерні

Таварыства вывучэння Магілёўскай губерні — гісторыка-краязнаўчае таварыства, што існавала ў Магілёве ў 19021916 гг.

Заснавана па ініцыятыве Е. Р. Раманава пад назвай «Таварыства вывучэння Беларускага краю». Мела статут (зацверджаны ў сакавіку 1905 г.). У сувязі з утварэннем гістарычна-краязнаўчых таварыстваў у Віцебску, Мінску і іншых гарадах у сакавіку 1913 г. рэарганізавана. Члены: Е. Р. Раманаў, І. А. Сербаў, А. П. Сапуноў, М. М. Турбін. Вывучала гісторыю, этнаграфію і прыроду Беларусі, пераважна Магілёўскай губерні. Выдала працу Раманава «Першакрыніцы для гісторыі Магілёўскага краю» (вып. 1, 1916), у якую ўвайшлі «Баркалабаўскі летапіс» і «Падарожныя заметкі стольніка П. А. Талстога аб Магілёўскай губерні (1697—1699)». Падрыхтавала да выдання 4-ы выпуск зборніка «Магілёўская даўніна» і інш.

У Першую сусветную вайну эвакуіравана ў Адэсу, дзе спыніла дзейнасць.

ЛітаратураПравіць

  • Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі: пачатак ХХ ст. / В. К. Бандарчык. — Мн.: Навука і тэхніка, 1970. — 123 с.: іл.
  • Таварыства вывучэння Магілёўскай губерні // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 491. — ISBN 985-11-0214-8.