Тадэвуш Корсак
Тадэвуш Корсак (1741, Заскаркі, цяпер — Полацкі раён, Віцебская вобласць — 4 лістапада 1794) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, генерал-маёр.
Тадэвуш Корсак | |
---|---|
Пахавальная пліта над магілай Якуба Ясінскага і Тадэвуша Корсака на Камянкоўскіх могілках у Варшаве | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1741 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 лістапада 1794 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Званне | генерал |
Біяграфія Правіць
Тадэвуш Корсак нарадзіўся каля 1741 года ў вёсцы Заскаркі або Данева. Паходзіў са шляхецкага роду. Па пратэкцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага Тадэвуш Корсак у 1787 годзе стаў віленскім земскім суддзёй.
Быў адным з самых актыўных паслоў ад Вялікага Княства Літоўскага на чатырохгадовым сейме 1788—1792 гадоў, дамагаўся стварэння асобнай для ВКЛ скарбовай і паліцэйскай адміністрацыі.
На пачатку паўстання 1794 года ў Вялікім Княстве Літоўскім прыбыў у Вільню на чале некалькіх дзясяткаў узброеных навакольных і ўласных сялян. У маі 1794 года ўвайшоў у склад паўстанцкай парадкавай камісіі Віленскага ваяводства. 19-20 ліпеня 1794 года ўдзельнічаў у абароне Вільні разам з атрадам генерала Меена. 31 жніўня 1794 года атрымаў ад Тадэвуша Касцюшкі званне генерал-маёра.
Загінуў 4 лістапада 1794 года пры абароне Прагі. Пахаваны разам з Якубам Ясінскім пры варшаўскім касцёле «На Камёнку»[2].
Зноскі
- ↑ Беларуская Вікіпедыя — 2007.
- ↑ Емяльянчык Уладзімір. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 239
Літаратура Правіць
- Корсак Тадэвуш // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 165.
- Корсак Тадэвуш // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 98.
- Корсак Тадэвуш // Памяць: Полацкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: І. Б. Каросцік, Р. І. Маслоўскі, А. Л. Петрашкевіч; уклад. С. С. Чарняўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Вышэйшая школа, 1999. — С. 642.
- Корсак Тадэвуш // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.