Тайванскія горы
Тайванскія горы знаходзяцца на востраве Тайвань.
Тайванскія горы | |
---|---|
кіт. 台灣山脈 | |
![]() Юйшань | |
23°46′ пн. ш. 121° у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Даўжыня | 270 км |
Шырыня | 80 км |
Найвышэйшая вяршыня | Юйшань |
Вышэйшая кропка | 3997 м |
Даўжыня 270 км, шырыня да 80 км. Складзены з вулканічных, крышталічных і вапняковых парод. Чатыры паралельныя хрыбты, падзеленыя падоўжнымі далінамі. Вышыня да 3997 м (г. Юйшань). На ўсходзе стромка абрываюцца да мора. Грабнявая зона мае альпійскі рэльеф, сляды старажытнага зледзянення. На поўначы патухлыя вулканы. Тэрмальныя крыніцы. На ніжніх схілах вільготныя субэкватарыяльныя лясы, вышэй — шыракалістыя і хвойныя лясы, якія мяжуюць з зараснікамі хмызняку і лугам.
ЛітаратураПравіць
- Тайваньскія горы // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.