Тайгета (плеяда)

(Пасля перасылкі з Тайгета, плеяда)

Тайге́та (стар.-грэч.: Ταϋγέτη; познелац. Taygete, Taygeta) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі адна з плеяд; каханая Зеўса, маці Лакедэмона, якая дала імя Лаконскаму горнаму ланцугу Тайгет. Дачка Атланта[3] і Плеёны. Нарадзіла ад Зеўса Лакедэмона[4]. Яе выкраданне было намалявана на троне ў Аміклах[5]. Паводле іншага апавядання, Артэміда ператварыла яе ў лань, каб выратаваць ад дамаганняў Зеўса[6], і тая ў падзяку абяцала Артэмідзе златарогую лань, якую пазней злавіў Геракл[7].

Тайгета
Пол жанчына
Бацька Атлант[d]
Маці Плеёна[d]
Дзеці Лакедэмон і мерк. Ніёба[1][2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Любкер Ф. Niobe // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 921–923.
  2. Любкер Ф. Tantalus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1342.
  3. Гесіёд. Пералік жанчын, фр.169 М.-У.
  4. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка III 10, 1.3
  5. Паўсаній. Апісанне Элады III 18, 10
  6. Схолии к Пиндару. Олимпийские песни III 30 // Примечания М. Л. Гаспарова в кн. Пиндар. Вакхилид. Оды. Фрагменты. М., 1980. С.401
  7. Піндар. Алімпійскія песні III 30