Таклінова
Таклінова (таксама Такліноў) — колішні фальварак у Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета, на рацэ Слоўст, цераз раку ад фальварка Людвінова. Цяпер у межах Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці, на месцы фальварка садаводчыя таварыствы.
Гісторыя
правіцьРанняя гісторыя
правіцьФальварак утвораны ў пачатку XIX стагоддзя, уласнасць Вярыгаў[1]. Назва, верагодна, паходзіць ад імя Тэклі Станіславаўны Багінскай, жонкі першага ўладальніка фальварка Антонія Пятровічы Вярыгі[2].
У 1908 годзе быў 1 двор, 17 жыхароў[3]. У 1917 годзе было 17 жыхароў, усе палякі[4].
Найноўшы час
правіцьЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Праведзена нацыяналізацыя фальварка. У 1930-х гадах мела статус вёскі. У 1937 годзе быў рэпрэсаваны адзін з жыхароў вёскі, Жывіца Мамерт Антонавіч[5].
Крыніцы
правіць- ↑ SgKP 1892, с. 279.
- ↑ Смиловичская волость | Вилейский уезд – генеалогия и краеведение. Архивы, история семьи, происхождение рода. Генеалогия Беларуси. . vilejski-uezd.by. Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ Ярмоловичъ В. 1909, с. 199.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 117.
- ↑ Списки жертв — Живица Мамерт Антонович . base.memo.ru. Праверана 6 снежня 2023.
Літаратура
правіць- Jelski A. Teklinów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 279.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.