Тактавік
Тактаві́к[1] — від танічнага верша, колькасць складоў у якім паміж моцнымі націскамі 0—1—2 ці (часцей) 1—2—3. Часам міжнаціскны інтэрвал аб’ядноўвае чатыры ненаціскныя склады. Пропускі націскаў на метрычна моцных месцах рэдкія, затое ў трохскладовых інтэрвалах часта сустракаюцца звышсхемныя націскі на сярэднім складзе. Тактавік, такім чынам, яшчэ больш аддаляецца ад сілаба-танічнага верша, чым дольнік, займае прамежкавае становішча паміж дольнікам і акцэнтным вершам.
Верш, блізкі да тактавіка, сустракаецца ў народнай паэзіі і яе літаратурных імітацыях (напрыклад, «Песні 0заходніх славян» А. С. Пушкіна)[2][3]. У беларускую паэзію тактавік увялі на пачатку XX стагоддзя Я. Купала і М. Багдановіч.
Зноскі
правіць- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ ЛітЭС 1987.
- ↑ ВСЭ 1976.
Літаратура
правіць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.
- Рагойша, В. П. Літаратуразнаўчы слоўнік : тэрміны і паняцці: для школьнікаў і абітурыентаў/ В. П. Рагойша. — Мн.: Народная асвета, 2009. — 303 с. — ISBN 978-985-03-1233-4.
- Рагойша В. П. Тактаві́к // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 395. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тактови́к / Гаспаров М. Л. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 226—227. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Тактови́к // Литературная энциклопедия терминов и понятий / редкол. : А. Н. Николюкин (гл. ред.) [и др.] ; РАН, Ин-т науч. информ. по обществ. наукам. — Москва : Интелвак, 2001. — С. 1057—1058. — 1596 с. — Имен. указ.: с. 1277—1483. — Предм. указ.: с. 1484—1595. — ISBN 5-93264-026-Х. (руск.)
- Гаспаров М. Л. Тактовик // Литературный энциклопедический словарь (руск.) / [Подгот. Е. И. Бонч-Бруевич и др.]; Под общ. ред. В. М. Кожевникова, П. А. Николаева. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 434. — 750 с. — 100 000 экз.