Тамара Антонаўна Перасадзька

Тамара Антонаўна Перасадзька (нар. 13 лютага 1922, г. Ерэван, Армянская ССР) — беларускі архітэктар, педагог, адміністратар.

Тамара Антонаўна Перасадзька
Дата нараджэння 13 лютага 1922(1922-02-13) (102 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла у 1950 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут[1]. У 1957 годзе пераехала ў Брэст[2]. У 1970 годзе скончыла завочную аспірантуру Інстытута будаўніцтва і архітэктуры пры Дзяржбудзе БССР. У 1950—1952 гадах архітэктар, старшы архітэктар Брэсцкага філіяла «Белдзяржпраекта». У 1957—1959 гадах галоўны архітэктар г. Брэста[1].

  Калі мяне прызначылі галоўным архітэктарам, я перш за ўсё паехала ў Брэсцкую крэпасць. І мяне ўразіў той яе стан. […] з крэпасці бралі будаўнічы матэрыял на ўчасткі гэтыя. Гэта было жудасна. Прыязджалі ўначы, капалі, вывозілі матэрыял.

Потым прыехаў у наш горад Машэраў. І пачалася такая праца – прывесці крэпасць у парадак, наколькі гэта магчыма, паставіць помнік. Абвясцілі конкурс. Мне як галоўнаму архітэктару горада даручылі арганізацыю ўсяго гэтага. Машэраў запрасіў мяне да сябе і сказаў:

«Вы павінны назіраць за тым, што робіцца ў крэпасці, і мне аб усім паведамляць». Кожны дзень я тэлефанавала Машэраву ў канцы дня і апавядала яму аб усім. Я была сама гэтай справай натхнёная вельмі.[2]

 

У 1960—1966 гадах старшы архітэктар Брэсцкага «Аблміжкалгасбуда», у 1966—1984 старшы выкладчык Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута; у 1985—1988 гадах дырэктар Брэсцкага дома архітэктара. У 1988—1992 гадах дырэктар творчай архітэктурна-праектнай майстэрні «Брэстархпраект»[1].

Член Саюза архітэктараў БССР[1] з 1971 года. Член КПСС з 1964 года[3].

Пражывае ў Брэсце па вул. Савецкай, 32[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджана дыпломамі і прэміямі за ўдзел у конкурсах як аўтар і як кіраўнік праектных прац студэнтаў архітэктурнай спецыяльнасці[3], медалём за шматгадовую добрасумленную працу (1982), медалём Беларускага Саюза архітэктараў (1988); 20 Ганаровымі граматамі Беларускага Саюза архітэктараў, Брэсцкага гарвыканкама, Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, грамадскіх арганізацый за шматгадовую творчую дзейнасць, актыўную грамадскую і выкладчыцкую працу[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Пересадько Тамара Антоновна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б «Маруся, война у порога». Брестчане поделились воспоминаниями о Брестской крепости Архівавана 18 красавіка 2021.
  3. а б Пересадько Тамара Антоновна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць

  • Пересадько Тамара Антоновна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Пересадько Тамара Антоновна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)