Тамасаўскі працэс
Тама́саўскі працэ́с[3] — тэхналагічны працэс чорнай металургіі, адзін з відаў перадзелу вадкага чыгуну ў сталь без выдатку паліва. Разнавіднасць канвертарнага працэса. Прапанаваны англійскім металургам і вынаходнікам С. Дж. Томасам у 1878 годзе[3][4].
Тамасаўскі працэс | |
---|---|
Названа ад | Сідні Джылкрыст Томас[d] |
Першаадкрывальнік | Сідні Джылкрыст Томас[d] і Percy Gilchrist[d] |
Дата адкрыцця | 1877 і 1878[1][2][…] |
Вырабляе | сталь |
Сыравіна | чыгун |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У адрозненне ад бесемераўскага працэса перадзел у сталь фасфарыстага чыгуну, які атрымліваецца з доменнай печы, адбываецца шляхам доннага прадзімання скрозь расплаўлены чыгун акісляльнай газавай сумесі пад ціскам (сціснутае паветра, кісларод, сумесь кіслароду з вуглякіслым газам і вадзяной парай і іншыя). У выніку фосфар у выглядзе аксідаў пераходзіць з чыгуну ў шлак (тамасшлак), які можа быць выкарыстаны ў якасці фосфарнага ўгнаення. У выпадку выкарыстання чыстага кіслароду атрымліваюць сталь, нават вышэйшую па якасці за мартэнаўскую[5].
Прамысловае выкарыстанне тамасаўскага працэса пачалося ў 1879 годзе ў Вялікабрытаніі і Германіі[3]. У Расійскай імперыі тамасаўскі працэс быў уведзены ў 1880-х гадах на Таганрогскім, Керчанскім і Марыупальскім заводах[4]. Да сярэдзіны 1970-х гадоў у большасці краін тамасаўскі працэс выцеснены кіслародна-канвертарным працэсам.
Зноскі
правіць- ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 26. — С. 61.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 412. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б ВСЭ 1977.
- ↑ БПЭ 2011.
Літаратура
правіць- Тама́саўскі працэ́с // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 412. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Томаси́рование, томасовский процесс // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 546—547. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.
- Тома́совский проце́сс, томасирование; Тома́совский конве́ртер; Тома́совская сталь; Тома́совский чугу́н / Мезенин Н. А. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 61. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Раш М. Томасовский процесс в Европе // Черные металлы, 2010, № 7. (руск.)
- Энциклопедический словарь по металлургии : В 2 т. / Рос. акад. наук. Ин-т металлургии и материаловедения им. А. А. Байкова, Междунар. союз металлургов; Гл. ред. Н. П. Лякишев; Редкол. С. В. Колпаков [и др.]. — М. : Интермет Инжиниринг, 2000. — Т. 2: П — Я. — 416 с. : ил. — ISBN 5-89594-034-X. (руск.)