Танкавы сімулятар

Танкавы сімулятар — жанр камп’ютарных гульняў, разнавіднасць сімулятараў, прысвечаная кіраванню баявым танкам.

Гульнявы працэс правіць

Гульнявы працэс такіх гульняў заключаецца, перш за ўсё ў кіраванні танкам, якое ажыццяўляецца пры дапамозе клавіятуры (у выпадку з гульнямі, прызначанымі для персанальнага камп’ютара) або геймпада (гульні, створаныя для гульнявых прыставак). Нярэдка маюцца тактычныя элементы, напрыклад, камандаванне ўласным падраздзяленнем (з дапамогай прызначаных клавіш гулец аддае каманды выгляду «ісці за мной», «атакаваць бліжэйшую мэту», «спыніцца» і г. д).

Заданні звычайна заключаюцца ў знішчэнні варожых танкаў і выдаюцца гульцу ў пачатку кожнага эпізоду. У некаторых гульнях заданні праходзяць як у дзень, так і ў ноч. Таксама можа прысутнічаць магчымасць разбуральнасці асяроддзя, якая ўзнікае пасля стрэлаў. У некаторых рэалістычных сімулятарах дазволена прымаць розныя спецыяльнасці ў экіпажы танка (у аркадных сімулятарах гулец звычайна трымае кантроль над усім транспартным сродкам).

У гульнях гэтага жанру гульцу даецца агляд з кабіны танка, у іншых выпадках — віртуальная камера знаходзіцца над танкам.

Першыя гульні жанру з’явіліся яшчэ ў 1980-х гадах.

Разнавіднасці жанру правіць

Падобна сімулятарам авіяцыі і падводных лодак, гульні жанру танкавага сімулятара падпадзяляюць на два тыпу — аркадныя і рэалістычныя. Адметная асаблівасць аркадных сімулятараў — істотна спрошчанае кіраванне, у той час як у рэалістычным сімулятары гульцу неабходна выконваць мноства дзеянняў, якія ўласцівыя кіраванню танкам у рэальным жыцці (а агляд часта абмежаваны толькі выглядам з кабіны).

Аркадны танкавы сімулятар правіць

Адной з гульняў, якія паклалі аснову сучасным танкавым аркадам, з’яўляецца Battle City 1985 года, выпушчаная для гульнявой прыстаўкі Nintendo Famicom (у краінах СНД вядомая як Dendy). З тых часоў было выканана мноства перайманняў дадзенай гульні, якія выходзілі як на сучасных гульнявых платформах, так і на мабільных тэлефонах. Сутнасць гульні заключалася ў тым, што гулец, кіруючы танкам, павінен быў знішчыць усе варожыя машыны на ўзроўні, якія паступова з’яўляюцца з поўначы гульнявога поля. Ворагі спрабуюць знішчыць базу гульца (на поўдні гульнявога поля ў выглядзе арла) і яго самога. Падтрымліваецца таксама гульня з напарнікам — ён можа кіраваць другім танкам.

Вядомымі прадстаўнікамі сучасных аркадных танкавых гульняў з’яўляюцца такія гульні, як Tiger Hunt (2002) і Panzer Elite Action: Fields of Glory (у Расіі выдадзена як «Panzer Elite Action: Танкавая гвардыя») (2006). Аднак найбольш вядомымі гульнямі з’яўляюцца World of Tanks і War Thunder — танкавыя сімулятары, рэалізаваныя як масавая шматкарыстальніцкая анлайн-гульня, запушчаныя ў 2010 і 2012 гадах адпаведна.

Рэалістычны танкавы сімулятар правіць

Рэалістычныя танкавыя сімулятары, акрамя складанага кіравання, улічваюць важныя асаблівасці паводзін фізічнай мадэлі гэтага танка.

Вядомыя такія сучасныя гульні ў жанры рэалістычнага танкавага сімулятара, як Steel Beasts (2000), «Т-72: Балканы ў агні» (2004), «Сталёвая лютасць: Харкаў 1942» (2007) і інш.

Элементы танкавага сімулятара ў іншых гульнях правіць

Элементы танкавага сімулятара ёсць і ў сучасных тактычных шутарах. У іх гулец, выступаючы ў ролі салдата, можа кіраваць ваеннай тэхнікай (аўтамабілямі, верталётамі, самалётамі, танкамі). Да ліку такіх гульняў, перш за ўсё, адносяцца гульні вытворчасці студыі Bohemia Interactive Studio: серыі Operation Flashpoint і Armed Assault. Эпізоды, у якіх гульцу неабходна кіраваць танкам, ёсць таксама ў гульні Brothers in Arms: hell’s Highway 2008 года (распрацоўка кампаніі Gearbox Software).

Спіс гульняў у жанры танкавага сімулятара правіць

  • 1980 — Battlezone
  • 1985 — Battle City
  • 1988 — Abrams Battle Tank
  • 1989 — M1 Tank Platoon
  • 1989 — Heavy Metal
  • 1990 — Battle Command
  • 1990 — Battle tank
  • 1995 — Armored Fist
  • 1995 — K-1 Tank
  • 1997 — Armored Fist 2
  • 1997 — iM1A2 Abrams: America’s Main Battle Tank
  • 1998 — Panzer Commander
  • 1998 — M1 Tank Platoon II
  • 1998 — iPanzer '44
  • 1999 — Armored Fist 3
  • 1999 — Panzer Front
  • 1999 — Gulf War: Operation Desert Hammer
  • 1999 — Panzer Elite
  • 2000 — Steel Beasts
  • 2000 — Киллер Танк
  • 2001 — Panzer Front bis.
  • 2001 — Panzer Front Ausf.B
  • 2002 — Operation Tiger Hunt
  • 2003 — Tanktiks: The Impact (аркадный симулятор)
  • 2003 — Armored Assault
  • 2004 — Т-72: Балканы в огне
  • 2005 — Т-72: Стремительный рейд
  • 2005 — World War II Tank Commander
  • 2006 — Panzer Elite Action: Fields of Glory
  • 2007 — Panzer Elite Action: Dunes of War
  • 2007 — Tank Combat
  • 2007 — Стальная ярость: Харьков 1942
  • 2007 — Т-34 против Тигра
  • 2008 — Incognito: Episode 1
  • 2008 — WWII Battle Tanks: T-34 vs. Tiger
  • 2008 — Tank Combat: Танковый прорыв
  • 2008 — Т-72: Стремительный рейд
  • 2009 — Танки Онлайн
  • 2010 — Zero Ballistics
  • 2010 — Tank Ace
  • 2010 — World of Tanks
  • 2010 — Ground War Tanks
  • 2011 — Steel Armor: Blaze of War
  • 2012 — M4 Tank Brigade
  • 2012 — War Thunder
  • 2013 — Digital Combat Simulator: Combined Arms
  • 2013 — Tank Domination
  • 2014 — Steel Beasts Pro
  • 2014 — World of Tanks Blitz
  • 2015 — Armored Warfare: Проект Армата

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць

  • TankSim (англ.)(недаступная спасылка). TankSim. — сайт, прысвечаны гульням у жанру танкавага сімулятара. Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2000. Праверана 28 лістапада 2013.
  • Tank simulation games (англ.). Softonic. — гульні ў жанры, сабраныя ў спіс на сайце Softonic. Праверана 28 лістапада 2013.
  • Tank sim games (англ.)(недаступная спасылка). Listal. — гульні ў жанры. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 28 лістапада 2013.
  • Tank sim (англ.)(недаступная спасылка). PC Gamer. — навіны па закліку «танкавы сімулятар» на сайце PC Gamer. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2013. Праверана 28 лістапада 2013.