Таркачы
аграгарадок у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Таркачы́[1] (трансліт.: Tarkačy, руск.: Торкачи) — аграгарадок у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Данілавіцкага сельсавета.
Аграгарадок
Таркачы
|
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 23 кіламетры на паўночны ўсход ад горада Дзятлава, 168 кіламетраў ад Гродна, 10 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Наваельня[2].
Гісторыя
правіцьУ 1940—1954 гадах цэнтр Таркацкага сельсавета. З 12 лістапада 1973 года цэнтр Таркачоўскага сельсавета[3]. 13 ліпеня 2007 года разам з іншымі населенымі пунктамі ліквідаванага Таркачоўскага сельсавета Таркачы былі перададзеныя ў Данілавіцкі сельсавет[4].
Насельніцтва
правіць- 363 жыхары, 138 двароў (2002)[2]
Інфраструктура
правіць- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Камбінат бытавога абслугоўвання
- Аддзяленне сувязі
Славутасці
правіць- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне
- Захавалася драўляная скульптура Святой Магдаліны XIX стагоддзя з вёскі Таркачы[5]
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 «О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района» Архівавана 5 красавіка 2019. (руск.)
- ↑ Сахута, Я. М. Беларускае народнае мастцтва. — Мінск: Беларусь, 2011. — С. 99. — 367 с.
Літаратура
правіць- Таркачы́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 440. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх