Татальная мабілізацыя

Татальная мабілізацыя — сістэма надзвычайных мерапрыемстваў дзяржавы па пераключэнні ўсіх яе матэрыяльных і людскіх рэсурсаў на патрэбы «татальнай вайны». Напрыклад, татальная мабілізацыя 19431945 гадоў у Германіі, якая была абвешчана Гітлерам пасля паражэння нямецка-фашысцкіх войск пад Сталінградам, павялічыла колькасць узброеных сіл (1943) да 10 млн чал., усяго ж за 19431945 гады ў вермахт мабілізавана каля 18 млн чал. У іншых дзяржавах фашысцкага блока, напрыклад у Японіі, узброеныя сілы якой у 1945 годзе дасягнулі 7,2 млн чал., замест татальнай мабілізацыі на сваёй тэрыторыі праводзілася мабілізацыя, у т.л. ва ўзброеныя сілы, грамадзян інш. акупіраваных краін — Кітая і Карэі. У саюзных дзяржавах антыгітлераўскага блока татальная мабілізацыя не праводзілася, за выключэннем некаторых тэрыторый СССР. Сучаснымі ваеннымі дактрынамі большасці краін татальная мабілізацыя не прадугледжваецца.

Літаратура правіць