Татальная вайна
«Тата́льная вайна́»[1] — вайна, у якой краіны-ўдзельніцы выкарыстоўваюць усе даступныя ім рэсурсы і метады, каб перамагчы праціўніка. Такога роду войны адбываліся на Зямлі са спрадвечных часоў, аднак да канца XIX стагоддзя і пазней, са з’яўленнем жэнеўскіх канвенцый, якія датычацца вядзення вайны, яны сталі вылучацца ў асобную катэгорыю.
Тэорыя «татальнай вайны» выкладзена нямецкім генералам Эрыхам Людэндорфам напярэдадні Другой сусветнай вайны ў кнізе «Татальная вайна», выдадзенай у 1936 (1935[2][3]) годзе[1][2]. Канцэпцыя татальнай вайны, распрацаваная нямецкімі ваеннымі тэарэтыкамі ў пачатку XX стагоддзя, з частковай апорай на вопыт Франка-прускай вайны зводзілася да наступнага: сучасная вайна — гэта вайна не армій, а нацый. Такім чынам, з мэтай перамогі неабходна з аднаго боку мабілізацыя ўсіх рэсурсаў «сваёй» нацыі (напрыклад, прызыў на ваенную службу мужчын «ад 16 да 60» гадоў), з другога — усебаковы ўплыў на варожую нацыю (уключаючы такія метады як прапаганда, тэрор і г.д.) з мэтай зламаць яго дух і дасягнуць, каб яна запатрабавала ад свайго ўрада спынення супраціву.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Лянькевіч Р. Ч. Тата́льная вайна́» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 450. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тота́льная война́» // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 124. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Тота́льная война́» // Военный энциклопедический словарь / Отв. ред. Еремина Н.. — М.: Эксмо, 2007. — С. 916. — 1024 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-699-23223-9. (руск.)