Тахо́метр[1] (грэч. τάχος — хуткасць + μέτρον) — прылада для вымярэння частаты вярчэння (вуглавой скорасці) дэталей (пераважна валоў) машын і механізмаў. Адрозніваюць тахометры магнітныя, вібрацыйныя, інтэгруючыя (гадзіннікавыя і электронныя), магнітна-індукцыйныя, магнітаэлектрычныя, страбаскапічныя, частотна-іспульсныя, ферадынамічныя, электронна-лічыльныя (лічбавыя), механічныя, гідраўлічныя, пнеўматычныя. Межы вымярэнняў ад 0 да 1 млн аб/мін.

Аўтамабільны тахометр
Схема аднаго з варыянтаў тахометра.
1 — шкала;
2 — неферамагнітны металічны дыск;
3 — вярчальны пастаянны магніт;
4 — паказальная стрэлка;
5 — спружына.

У магнітна-індукцыйных тахометрах адхіленне стрэлкі прапарцыянальнае рознасці вярчальных момантаў на восі ротар і спружыны. На гэтым прынцыпе працуюць авіяцыйныя тахометры, аўтамабільныя спідометры. Сярод механічных найбольш распаўсюджаны цэнтрабежны. Тахометры, заснаваны на змене становішча рухомых мас (ураўнаважаных спружынай) пры вярчэнні. Перамяшчэнні іх прапарцыянальныя скорасці вярчэння. У гідраўлічных тахометрах змена становішча паказчыка залежыць ад ціску вадкасці, які змяняецца прапарцыянальна скорасці вярчэння, тахометры з аўтаматычным запісам паказанняў называецца тахографам.

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць