Тахтамукайскі раён

муніцыпальны раён у Адыгеі, Расія

Тахтамукайскі раён (адыг.: Тэхъутэмыкъуае район[3])  — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у складзе Рэспублікі Адыгея Расійскай Федэрацыі.

Тахтамукайскі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 2 верасня 1924
Насельніцтва
  • 82 909 чал. (1 студзеня 2018)[2]
Плошча
  • 440 км²
Тахтамукайскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адміністрацыйны цэнтр — аул Тахтамукай.

Геаграфія правіць

Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Рэспублікі Адыгея. Агульная плошча тэрыторыі раёна складае 463,60 км².

Мяжуе з на ўсходзе з Тэўчэжскім раёнам Адыгеі, на поўначы па рацэ Кубані — з Краснадарскай гарадской акругай, на паўднёвым усходзе — з гарадской акругай горада Гарачы Ключ, на поўдні і захадзе — з Северскім раёнам Краснадарскага края.

Раён знаходзіцца ў раўніннай зоне рэспублікі. Рэльеф мясцовасці мае слабараздзелены і слабахвалісты характар на поўначы, які паступова пераходзіць на поўдні ва ўзгорыстую мясцовасць. Прасочваецца агульнае паніжэнне з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. У глебавым покрыве раёна найбольшае распаўсюджванне атрымалі вышчалачаныя чарназёмы.

Галоўнай воднай артэрыяй раёна з’яўляецца рака Кубань. На тэрыторыі раёна знаходзяцца вусці многіх яго левых прытокаў — Афіпс, Супс, Сухі Аўшэдз, Бзюк, Вошук, Уне-Убат, Чыбій, Чытук і інш. На тэрыторыі раёна размешчаны тры буйныя вадасховішчы — Шапсугскае, Кастрычніцкае і Шэнджыйскае. Нізоўе ракі Вошук таксама забруджана. Вадасховішчы звязаны паміж сабой і ракой Кубань, каналамі — Чыбійскі, Супсоўскі, Трахоўскі і інш. У наваколлях аула Старабжэгокай, у даліне ракі Кубань, размешчаны азёры — Бжэгокай.

Клімат на тэрыторыі раёна вільготны ўмераны, з адчувальным уплывам блізкасці Чорнага мора. Сярэднія паказчыкі тэмпературы паветра вагаюцца ад +24,0 °C у ліпені да 0 °C у студзені. Найбольш высокія тэмпературы паветра назіраюцца ў пачатку жніўня, а найбольш нізкія ў канцы студзеня ці ў пачатку лютага. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае каля 700 мм. Найбольшая колькасць ападкаў выпадае ў летні перыяд.

Зноскі

  1. Geographic Names Server — 2018.
  2. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  3. Берсиров Б.М.. Русско-адыгейский словарь(недаступная спасылка). Министерство образования и науки Республики Адыгея. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2017. Праверана 5 ліпеня 2017.