Таццяна Іванаўна Отчык

Таццяна Іванаўна Отчык (нар. 2 лютага 1952, г. Пенза, Расія) — беларускі скульптар.

Таццяна Іванаўна Отчык
Дата нараджэння 2 лютага 1952(1952-02-02)[1] (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Анатоль Уладзіміравіч Отчык
Дзеці Глеб Анатолевіч Отчык
Род дзейнасці скульптарка, медальер
Вучоба
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 2 лютага 1952 года ў Пензе, Расія. Скончыла ў 1973 годзе Пензенскае мастацкае вучылішча. Удзельніца мастацкіх выставак з 1976 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года.

Жыве ў г. Гомелі.

Творчасць

правіць

Працуе ў скульптуры, медальерным мастацтве. Асноўныя творы: кампазіцыі «Разлом», «Памяць», «Наступствы», «Сожскі карагод»; медалі "Міжнародны фестываль харэаграфіі «Сожскі карагод», «Чарнобыль», «Францыск Скарына»; серыя медалёў «Чалавек і экалогія».

Творы знаходзяцца ў Гомельскім абласным краязнаўчым музеі.

Сям’я

правіць

У шлюбе з мастаком Анатолем Отчыкам (нар. 1949) мае сына Глеба (нар. 1983), таксама мастака.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Отчык Таццяна Іванаўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Спасылкі

правіць