Глеб Анатолевіч Отчык

Глеб Анатолевіч Отчык (нар. 20 чэрвеня 1983, г. Гомель) — беларускі мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Глеб Анатолевіч Отчык
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1983(1983-06-20) (40 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Анатоль Уладзіміравіч Отчык
Маці Таццяна Іванаўна Отчык
Род дзейнасці мастак у галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва
Месца працы
Вучоба
Уплыў Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі
Член у
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 20 чэрвеня 1983 года ў Гомелі[1] ў сям’і мастакоў Анатоля і Таццяны Отчыкаў.

Скончыў у 2007 годзе аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Вучыўся ў Віктара Альшэўскага. У 2018 годзе прайшоў павышэнне кваліфікацыі па педагагічнай дзейнасці ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка[1].

З 2009 года выкладае на кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, з 2019 года дацэнт[1].

Удзельнік мастацкіх выставак з 1998 года, у тым ліку 121 рэспубліканскай, 58 міжнародных, 10 персанальных выставак. З 2013 года арганізатар і ўдзельнік, куратар 36 міжнародных пленэраў з удзелам калегаў з Расіі[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 2008 года, з 2019 года старшыня. Ганаровы замежны член Расійскай акадэміі мастацтваў (2022)[1].

Творчасць правіць

Асноўныя працы ў станковым жывапісе: «Браслаўскія легенды», «Неспадзяваная сустрэча», «Падарожжа чырвонага», «Песня пра зубра», «З глыбіні стагоддзяў». Мярод манументальных твораў афармленне адной з зал Палаца Незалежнасці ў Мінску (2013), роспіс храма ў гонар Святых Казьмы і Даміяна ў вёсцы Вішнева Мінскай вобласці (2014—2015, у суаўтарстве), мастацкае афармленне Пасольства Казахстана ў Рэспубліцы Беларусь і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Азербайджане (2016), дэкаратыўны рэльеф у Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2017), мастацкае афармленне экспазіцыйных зал Слуцкага краязнаўчага музея (2018), стварэнне архітэктурна-мастацкага рашэння новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (2019), выкананне эскізаў і аўтарскі кантроль за дэкарыраваннем у тэхніцы сграфіта пры рэканструкцыі Старога замка ў Гродне (2020—2021)[1].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва Беларусі, Музеі гісторыі Мінска, Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, Слуцкім краязнаўчым музеі, музеі Казахскай Народнай Рэспублікі[1].

Узнагароды правіць

Лаўрэат Першай нацыянальнай прэміі ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (2014), лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2015), лаўрэат Еўразійскай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва (2016), лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва (2017, 2023[2]), узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2021)[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж ОТЧИК Глеб Анатольевич. rah.ru. Праверана 3 сакавіка 2024.
  2. ОВСЕПЬЯН, Ирина. Вручена Национальная премия в области изобразительного искусства (руск.). www.sb.by (22 лістапада 2023). Праверана 3 сакавіка 2024.

Спасылкі правіць