Анатоль Уладзіміравіч Отчык

Анатоль Уладзіміравіч Отчык (нар. 7 ліпеня 1949, в. Шыічы, Гомельская вобласць) — беларускі мастак.

Анатоль Уладзіміравіч Отчык
Дата нараджэння 7 ліпеня 1949(1949-07-07) (74 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Уплыў Алег Уладзіміравіч Хадыка
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 7 ліпеня 1949 года ў вёсцы Шыічы Гомельскай вобласці. Скончыў у 1972 годзе Пензенскае мастацкае вучылішча, у 1977 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў Л. Скарабагатава, Э. Іадэніса, А. Хадыкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1978 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1986 года.

Жыве ў г. Гомелі.

Творчасць

правіць

Працуе ў плакаце, жывапісе, афармленні архітэктурнага асяроддзя. Асноўныя творы: плакаты «Людзі, не дапусціце самазнішчэння!», «9 мая 1945», «Максім Багдановіч. 1891—1991», «Міністэрства аховы здароўя СССР папярэджвае», «Ці прыляцяць буслы на Палессе?»; карціны «Падаючы», «Пад крыламі», «Лясная бліскавіца», «Узлёт», «Зімовы сон»; роспіс фасада і вітраж у радыелагічным корпусе анкалагічнага дыспансера; роспіс у вестыбюлі прафілакторыя вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш» (абодва ў г. Гомелі).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Гомельскім абласным краязнаўчым музеі.

У шлюбе са скульптарам Таццянай Отчык (нар. 1952) мае сына Глеба (нар. 1983), таксама мастака.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Отчык Анатоль Уладзіміравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.

Спасылкі

правіць