Таццяна Рыгораўна Мархель

Народная артыстка Беларусі
(Пасля перасылкі з Таццяна Мархель)

Таццяна Рыгораўна Ма́рхель (19 студзеня 1939, в. Шпакоўшчына, Смалявіцкі раён, Менская вобласць) — беларуская актрыса. Народная артыстка Беларусі (2011).

Таццяна Рыгораўна Мархель
Дата нараджэння 19 студзеня 1939(1939-01-19) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія акцёрка
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР Народны артыст Беларусі
IMDb ID 0548463

Біяграфічныя звесткі правіць

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1963). 3 1963 у Гродзенскім, з 1967 у Магілёўскім абласных драматычных тэатрах, з 1970 у Беларускім тэатры імя Я. Коласа. Заслужаная артыстка Беларусі (1984). З 1987 у Тэатры-студыі кінаакцёра, з 1994 у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Творчасць правіць

Характарная актрыса. Створаныя Т. Мархель вобразы вылучаюцца лірызмам, дакладнасцю псіхалагічнага малюнка, пранікненнем у сутнасць нацыянальнага характару, мілагучнай мовай.

Найбольш значныя ролі: у тэатры імя Я. Коласа — Маці і Ганна («Сымон-музыка» і «На дарозе жыцця» паводле Я. Коласа), Вольга Усцінаўна («Снежныя зімы» паводле І. Шамякіна), Бажашуткава («Амністыя» М. Матукоўскага), Ганна («Вечар» А. Дударава), Іхметава («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф. Дастаеўскага), пані Проціч («Доктар філасофіі» Б. Нушыча); у Тэатры-студыі кінаакцёра — Батлейшчыца («Дзіця з Віфлеема» М. Пінігіна паводле беларускіх народных песень, запісаных Т. Мархель); у тэатры беларускай драматургіі — Магрэта («Паваліўся нехта» паводле У. Галубка і Л. Родзевіча), герцагіня Ёркская і Ведзьма («Рычард III» і «Макбет» У. Шэкспіра), Гіра («Узлёт Артура VI, які можна было спыніць» Б. Брэхта), Мірчуткіна («Шампань-скага!» паводле жартаў А. Чэхава «Сватаўство», «Юбілей») і інш.

Першая выканаўца партыі жаночага голасу ў 3-й сімфоніі «Белая вежа» А. Янчанкі, а таксама беларускіх народных песень у спектаклі «Сымон-музыка», тэлеспектаклі «Новая зямля», кінафільме «Людзі на балоце» і інш. Пранікнёнасць гучання голасу, свабодная імправізацыйная манера блізкія да народна-песеннай выканальніцкай традыцыі.

Здымаецца ў кіно («Подых навальніцы», «Трэцяга не дадзена», «Кантрольная па спецыяльнасці», «Радаўніца», «Плач перапёлкі», «Маці Урагану», «Яўдоха» і інш.).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Скорабагатчанка А. Мархель // БЭ ў 18 т. Т. 10. Мн., 2000.

Спасылкі правіць