Таццяна Сцяпанаўна Філімончык
Таццяна Сцяпанаўна Філімончык (нар. 3 снежня 1949, Жлобін Гомельскай вобласці) — беларускі палітык.
Таццяна Сцяпанаўна Філімончык | |
---|---|
Нараджэнне |
3 снежня 1949 (74 гады) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (інжынер шляхоў зносін — механік), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).
Працоўную дзейнасць пачала лабарантам на Чалябінскім трактарным заводзе. Працавала брыгадзірам Жлобінскага вагоннага дэпо Беларускай чыгункі, майстрам дрэваапрацоўчага цэха, інжынерам-тэхнолагам вагоназборачнага цэха Гомельскага вагонарамонтнага завода. Была інжынерам-канструктарам па таварах народнага спажывання канструктарскага бюро, інжынерам-тэхнолагам тэхналагічнага бюро, сакратаром парткама Гомельскага вагонарамонтнага завода. Займала пасады сакратара выканкама Савецкага раёна горада Гомеля, старшыні Савецкага раённага Савета народных дэпутатаў горада Гомеля, кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна горада Гомеля.
З’яўлялася дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў. Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].