Тладыя́нта[3][4] (Thladiantha) — род кветкавых раслін сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae).

Тладыянта

Thladiantha nudiflora.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Thladiantha Bunge

Тыпавы від
Віды
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22421
NCBI  210343
EOL  71336
GRIN  g:12083
IPNI  13424-1

Распаўсюджаныя ў Паўднёва-Усходняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі 1 від — тладыянта няпэўная (Thladiantha dubia).

Культывуецца як дэкаратыўная павойная расліна, часам дзічэе.

Апісанне правіць

Шматгадовыя травяністыя расліны з клубнепадобна патоўшчанымі каранямі. Сцёблы даўжынёй да 4 метраў, лазяць пры дапамозе вусікаў. Лісце простае, суцэльнае, сэрцападобнае, на доўгіх чаранках. Кветкі аднаполыя (тычынкавыя ў гронках або адзіночныя), жоўтыя, званочкавыя. Плод — цыліндрычная чырвоная сакавітая салодкая гарбузіна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць