Тладыянта няпэўная
Тладыя́нта няпэўная[3][4][5][6] (Thladiantha dubia) — кветкавая расліна роду Тладыянта (Thladiantha) сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae), якая расце на Далёкім Усходзе Расіі і ў Паўночна-Усходнім Кітаі, дзе абмежавана культывуецца ў дэкаратыўных мэтах. Яна таксама інтрадукавана ў краіны Еўропы, ЗША і Канаду.
Тладыянта няпэўная | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Thladiantha dubia Bunge., 1833 | |||||||||||||||||
|
Біялагічнае апісанне
правіцьТладыянта няпэўная — шматгадовая травяністая ўчэпістая двухдомная ліяна з адтапырана-валасістымі сцебламі і з сэрцападобным цэльнакрайнім, з вонкавага боку лямцавым лісцем. Плады, якія памерам і формай нагадваюць дробныя агуркі (3 х 7—8 см), да канца верасня чырванеюць, становяцца мяккімі і вельмі салодкімі. У мякаці заключана 40—100 цёмных насенін з цвердай лупінай.
Жыццё тладыянты няпэўнай цесна звязаная з яе апыляльнікам — маленечкай дзікай пчалой віду Ctenoplectra davidi. Гэта насякомае з вечара залазіць у раскрыты бутон мужчынскай кветкі. Пераначаваўшы ў цяпле, пчолка на наступную раніцу пералятае да жаночай кветкі і пакідае прынесены пылок на лычык. Гэтая пчолка ніколі не наведвае бахчавыя культуры і, наадварот, свойскія пчолы, а таксама чмялі і восы, якія апыляюць агуркі, дыні і гарбузы, не заўважаюць кветак тладыянты няпэўнай. Мабыць, гэта акалічнасць і прывяла да таго, што ў тладыянты няпэўнай над насенным размнажэннем пераважае вегетатыўнае.
На кожным нізка нахіленым над зямлёй участку надземнага парастка і на ўсіх падземных парастках фармуецца ланцужок клубняў памерам 2—8 см, неядомых. Так як з кожнага клубня наступнай вясной выцягваецца новы парастак і пад зямлёй зноў вырастаюць злучаныя ў выглядзе ланцужкі клубні, то расліна на працягу некалькіх гадоў займае даволі вялікую плошчу (да 10—12 квадратных метраў), утвараючы густую і хутка павялічвальную ў аб’ёме групу.
Крыніцы
правіць- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 130. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Прекрасный сад своими руками. Иллюстрированный справочник цветовода, Данилов В. В., М: «Аделант», 2012 г., 288 с., ISBN 978-5-93642-319-2. С. 226 (руск.)
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ ЭПБ 1986.
Літаратура
правіць- Скуратовіч А. М. Тладыя́нта // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 476. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Tladiantha Bunge — Тладианта // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 101—102. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
- Бывалава Т. А. Тладыя́нта // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 89—90. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Жизнь растений. В 6-ти т. Т. 5. Ч. 2. Цветковые растения / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — М.: Просвещение, 1981
Спасылкі
правіць- Тладианта сомнительная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Thladiantha dubia Архівавана 19 чэрвеня 2019. (фр.)