Тодар Куніцкі
Тодар Куніцкі (14 мая 1899, в. Повязынь каля Маладзечна — 5 сакавіка 1985, Гданьск) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
Тодар Куніцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 мая 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 1985 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | урач |
Альма-матар | |
Член у |
Адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага саюза ва Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні і Беларускага сялянскага саюза.
У маі 1931 года прыняты ў БІГіК разам з Браніславам Туронкам[1].
У 1933 годзе скончыў медыцынскі факультэт Універсітэта Стэфана Баторыя, працаваў урачом на Беласточчыне — у Гайнаўцы і Ясяноўцы. 3 чэрвеня 1937 года Галоўнае ўпраўленне ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Указ № 33 «Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных устаноў і кнігагандлю». Паводле Указа, «усе кнігі» Тодара Куніцкага прадугледжвалася «спальваць»[2].
У час Другой сусветнай вайны — у Вільні. Пасля вайны пераехаў з сям’ёй у Польшчу, працаваў урачом у Гданьску, дзе і памёр.
Беларускі даследчык гісторыі Міхась Казлоўскі здолеў, аднак, знайсці старую (яшчэ XIX стагоддзя) хату ў вёсцы Повязынь на Маладзечаншчыне, дзе нарадзіўся Куніцкі, а ў той хаце (дакладней, у паветцы пры ёй) — некаторыя фотакарткі і партрэт Куніцкага, выкананы самадзейным мастаком[3].
Зноскі
- ↑ А. Ф. Вашкевіч. Гарадскія і местачковыя арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і Беларускага Інстытута Гаспадаркі і Культуры (1921—1939 гг.) // Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зборнік навук. артыкулаў / Гродз.дзярж. ун-т; рэдкалегія: І. П. Крэнь, І. В. Соркіна (адк. рэдактары) [і інш.]. — Гродна: ГрДУ, 2007.
- ↑ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019.
- ↑ Алесь Пашкевіч. Галасы забытых людзей // Arche 10-2006
СпасылкіПравіць
- Czasopis 2009-05(недаступная спасылка)