Тругвэ Хальвдан Лі (нарв.: Trygve Halvdan Lie [ˌtɾyɡʋə ˈliː]; 16 ліпеня 1896, Осла, Нарвегія, Шведска-нарвежская унія – 30 снежня 1968, Гейла, Нарвегія) — нарвежскі палітычны дзеяч, у 1946—1952 — 1-ы абраны Генеральны сакратар ААН.

Тругвэ Лі
Trygve Lie
UtenriksministerTrygveLie.jpg
сцяг
1-ы Генеральны сакратар ААН
2 лютага 1946 — 10 лістапада 1952
Папярэднік Глэдвін Джэб (в. а.)
Пераемнік Даг Хамаршэльд
сцяг
9-ы Міністр гандлю і грузаперевозак Нарвегіі
20 студзеня 1964 — 12 кастрычніка 1965
Прэм’ер-міністр Эйнар Герхардсен
Манарх Улаф V
Пераемнік Корэ Вілак
 
Партыя Нарвежская працоўная партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, юрыст, адвакат
Месца працы
Член у
Веравызнанне Хрысціянства (пратэстантызм: Царква Нарвегіі)
Нараджэнне 16 ліпеня 1896(1896-07-16)[1][2][…]
Смерць 30 снежня 1968(1968-12-30)[1][2][…] (72 гады)
 
Аўтограф Trygve Lie Signature.svg
 
Узнагароды
Medal for Outstanding Civic Service кавалер Вялікага крыжа ордэна Данеброга кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Осла. Вучыўся ва Універсітэце Осла, дзе ў 1919 годзе атрымаў дыплом юрыста. У 1911 годзе ўступіў у маладзёжную арганізацыю Нарвежскай рабочай партыі. З 1919 па 1922 год быў памочнікам сакратара Працоўнай партыі, з 1922 па 1935 год — юрысконсультам Нарвежскай федэрацыі прафсаюзаў, а ў 1926 годзе стаў нацыянальным выканаўчым сакратаром Рабочай партыі.

Ва ўрадзе Працоўнай партыі з 1935 па 1939 год займаў пасаду міністра юстыцыі, затым, з ліпеня па верасень 1939 года, пасаду міністра гандлю і прамысловасці. Лі, у свой час падтрымаў Кастрычніцкую рэвалюцыю і асабіста гутарыў з Леніным, выступіў за прадастаўленне Льву Троцкаму палітычнага прытулку ў Нарвегіі (1935). У перыяд нацысцкай акупацыі Нарвегіі (1940—45) міністр замежных спраў нарвежскага ўрада ў эміграцыі (Лондан). Першы генеральны сакратар ААН (1946—53); падтрымаў узброенае ўмяшанне ЗША і іншых краін пад эгідай ААН у Карэйскую вайну 1950—53 на баку Паўднёвай Карэі. У 1955—65 на адміністрацыйных, урадавых і дыпламатычных пасадах у Нарвегіі.

Зноскі