Трыпсін — стрававальны фермент пазваночных жывёл і чалавека. Сінтэзуецца клеткамі падстраўнікавай залозы ў форме неактыўнага папярэдніка — трыпсінагену. Удзельнічае ў расшчапленні бялкоў і прадуктаў іх частковага гідролізу.

Крышталічная структура бычынага трыпсіну

Поліпептыд (складаецца з 223 амінакіслотных астаткаў), валодае процізапаленчым дзеяннем, паскарае зажыўленне гнойных ран, актывуе згусальнасць крыві, разбурае амярцвелыя тканкі. Выкарыстоўваецца ў медыцыне.

Літаратура правіць