Трэцяя хваля фемінізму

Трэцяя хваля фемінізму — тэрмін, з якім атаясамляюцца некалькі разнавіднасцяў фемінісцкай дзейнасці і даследаванняў, дакладныя гістарычныя рамкі якіх з’яўляюцца прадметам спрэчак, аднак звычайна ўказваецца перыяд з пачатку 1990-х да пачатку 2010-х гадоў. Тэрмін «фемінізм трэцяй хвалі» ўвяла Рэбека Уокер у эсэ 1992 года[1].

Марш за жыццё жанчын у Вашынгтоне (2004)

Прыблізна з 2013 года наступіла наступная фаза — чацвёртая хваля фемінізму (англ.).

Агульная характарыстыка правіць

Феміністкі трэцяй хвалі лічаць, што неабходныя далейшыя змены ў стэрэатыпах, адлюстраванні ў медыя і пазначэнні жанчын у мове. Ідэалогія трэцяй хвалі факусуецца на больш постструктураслісцкай інтэрпрэтацыі гендара і сексуальнасці. Фемінісцкія тэорыі трэцяй хвалі ўключаюць у сябе элементы квір-тэорыі (англ.), антырасізму (англ.), вуманізму (англ.), посткаланіяльнай тэорыі (англ.), экзістэнцыялізму, трансцэндэнталізму (англ.), постмадэрнізму, транснацыяналізму (англ.), кіберфемінізму (англ.), экафемінізму (англ.), індывідуалістычнага фемінізму (англ.), праблематыкі трансгендэрнасці і інш.

Гісторыя правіць

Трэцяя хваля фемінізму пачалася ў 1990-х гадах як адказ на недахопы другой хвалі фемінізму (англ.) і адмоўную рэакцыю супраць існавання фемінісцкіх ініцыятыў. Таксама трэцяя хваля грунтавалася на дасягненнях фемінізму другой хвалі, такіх як стварэнне сховішчаў для ахвяраў гвалту, прызнанне праблемы гвалту над жанчынамі на грамадскім узроўні, доступ да кантрацэпцыі і абортаў, гендарныя даследаванні (англ.) і інш.

Узнікненне фемінізму трэцяй хвалі шмат у чым звязана з дзейнасцю чарнаскурых феміністак, такіх як бэл хукс (англ.) і Одры Лорд (англ.). Яны працавалі над уключэннем пытанняў, звязаных з расай, у поле дзейнасці фемінізму.

У 1991 годзе Аніта Хіл абвінаваціла ў сексуальных дамаганнях Кларэнса Томаса, які балатаваўся тады на пасаду Вярхоўнага суддзі ЗША. Суд не вынес абвінавачвання Томасу. У адказ на гэты інцыдэнт Рэбека Уокер (англ.) апублікавала артыкул пад назвай «Становячыся трэцяй хваляй», у якой адзначыла: «Я не феміністка пост-фемінізму. Я феміністка трэцяй хвалі».

З трэцяй хваляй фемінізму таксама звязваюць Riot Grrrl (англ.) — фемінісцкі рух, які ўзнік у індзі-/панк-року 1990-х гадоў. Выканаўцы часта звярталіся да тэм, звязаных з гендарнай няроўнасцю (англ.), згвалтаваньнямі, хатнім гвалтам і правам на аборт.

Феміністкі трэцяй хвалі выкарыстоўваюць Інтэрнэт і сучасныя тэхналогіі, каб узмацніць свой рух і павялічыць аўдыторыю[2].

Некаторыя аўтары крытыкуюць выкарыстанне метафары «трэцяй хвалі фемінізму» адносна 1990—2000 гадоў, бо ў гэты перыяд не назіралася масавых мабілізацый за правы жанчын, параўнальных з пратэстамі другой хвалі, а развіццё фемінізму адбывалася ў асноўным у тэарэтычнай плоскасці. Чынцыя Аруца лічыць, што трэцяя хваля фемінізму пачалася ў сярэдзіне 2010-х гадоў з рухаў Ni una menos (англ.) («Зялёны прыліў») у Аргенціне і «Чорнага пратэсту» (польск.) у Польшчы[3].

«Змагары за сацыяльную справядлівасць» правіць

Пеяратыў «змагары за сацыяльную справядлівасць» (англ. Social justice warrior, SJW) з’явіўся ў якасці інтэрнэт-мема, асацыюецца з фемінізмам трэцяй хвалі. Шырока пачаў выкарыстоўвацца ў 2013 годзе пасля пачатку Геймергейта. У асноўным пад «SJW» маюцца на ўвазе блогеры (якія пераважна выкарыстоўваюць Tumblr), выхаваныя ў культуры паліткарэктнасці і фемінізму трэцяй хвалі, якія лічаць, што барацьба з сацыяльнай несправядлівасцю зводзіцца да барацьбы з яўнай або няяўнай дыскрымінацыяй тых ці іншых груп людзей. Асноўныя ідэі:

  • Палітыка ідэнтычнасці (англ. Identity politics). У параўнанні з часамі Маркса, калі пад барацьбой з сацыяльнай несправядлівасцю разумелі ў першую чаргу класавую барацьбу, у развітых краінах значна ўзрасла сацыяльная мабільнасць і зменшыўся разрыў паміж беднымі і багатымі. Як вынік — на першы план выйшлі не класавыя адрозненні, а тыя прыкметы, якія складана або практычна немагчыма памяняць (колер скуры, пол, сексуальная арыентацыя і да т. п.). Палітыка, накіраваная на абарону правоў такіх груп, і стала называцца палітыкай ідэнтычнасці. Пра тое, як вызначыць ступень, у якой тая ці іншая група падвяргаецца прыгнёту, гаворка пойдзе ў наступным пункце:
  • Тэорыя прывілеяў (англ. Privilege theory). Прывілей — сістэмная перавага, якая атрымлівацца індывідам (групай, саслоўем і гэтак далей) у сілу яго прыналежнасці да той ці іншай дамінуючай сацыяльнай групы і якая дае яму непрапарцыйна вялікі, у параўнанні з маргіналізаванымі індывідамі, доступ да матэрыяльных рэсурсаў і інстытуцыйнай улады. Згодна з гэтай тэорыіяй, нават калі якая-небудзь сацыяльная група не падвяргаецца дыскрымінацыі афіцыйна, яна ўсё роўна можа пакутаваць ад адсутнасці прывілеяў, якія маюцца ў іншых сацыяльных груп.
  • Інтэрсекцыянальнасць — адзін з ключавых элементаў сучаснай феміністычнай тэорыі. Паводле тэорыі інтерсекцыянальнасці, розныя формы прыгнёту (сексізм і патрыярхат, расізм, капіталізм, гетэрасексізм і іншыя) носяць сістэмны характар, праймаюць усё грамадства, усе сацыяльныя інстытуты і ўзроўні сацыяльнага ўзаемадзеяння, умацоўваюць і падтрымліваюць адна адну.

Тэрмін «змагар за сацыяльную справядлівасць» лічыцца абразлівым, і прыхільнікі пералічаных вышэй ідэй самі сябе так не называюць, хоць ёсць выключэнні.

Зноскі

  1. The Third Wave and the Future of Feminism Архівавана 5 лютага 2017.
  2. Brunell, Laura. 2008. «Feminism Re-Imagined: The Third Wave.» Encyclopedia Britannica Book of the Year. Chicago: Encyclopedia Britannica, Inc.
  3. Чинция Арруцца. От женских забастовок до нового классового движения: третья волна феминизма // Спільне, 8.03.2019