Тыбелюс выцягнуты
Тыбелюс выцягнуты (Tibellus oblongus) — від павукоў сямейства Philodromidae.
Тыбелюс выцягнуты | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Tibellus oblongus | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Распаўсюджанне
правіцьВід распаўсюджаны ў Еўропе, Паўночнай Афрыцы, на Блізкім Усходзе, Каўказе і Закаўказзі, ў Сярэдняй і Паўночнай Азіі на ўсход да Японіі. Жыве ў разнастайных біятопах, але аддае перавагу добра асветленым сонцам участкам, такім як вільготныя лугі, набярэжныя або пустыні, асабліва на пясчанай глебе.
Апісанне
правіцьЦела даўжынёй 8-10 мм. Вонкава падобны на павукоў з роду тэтрагнаты (Tetragnatha) сямейства Tetragnathidae сваімі выцягнутым жыватом і нагамі, прыціснутымі да цела ў стане спакою. Асноўная афарбоўка самкі — светла-жоўта-карычневая, пасярэдзіне спераду і ззаду цела маецца цёмна-карычневая падоўжная паласа, бакі жывата таксама прыцемненыя, паміж цёмнымі падоўжнымі палосамі ёсць больш светлыя, вузейшыя падоўжныя палосы і ў задняй частцы жывата дзве або радзей чатыры чорныя кропкі. Самец афарбаваны значна цямней і кантрасней. Асноўны колер самца — светла-шэры з амаль чорнымі падоўжнымі палосамі.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Tibellus oblongus ў Сусветным каталогу павукоў