Тымь (руск.: Тымь) — рака ў Сахалінскай вобласці Расіі, другая (пасля Параная) па даўжыні рака вострава Сахалін.

Тымь
Тымь.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 330 км
Плошча басейна 7850 км²
Басейн Ахоцкае мора
Басейн рэк Ціхі акіян
Расход вады 89 м³/с (за 80 км ад вусця)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне гара Лапаціна
 · Каардынаты 50°50′37,32″ пн. ш. 143°09′07,19″ у. д.HGЯO
Вусце Ахоцкае мора
 · Месцазнаходжанне Ноглінкі
 · Вышыня 0 м
 · Каардынаты 51°52′07,60″ пн. ш. 143°10′57,40″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,36 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Сахалінская вобласць
Тымь (Сахалінская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Тымь на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 330 км, плошча вадазбору — 7850 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,36[1] м/км. Сярэдні расход за 80 км ад вусця 89 м³/с. Аб’ём гадавога сцёку 2,809[1] км³/год. Бярэ пачатак на паўднёвым схіле гары Лапаціна на Набільскім хрыбце ў сістэме Усходне-Сахалінскіх гор, у сярэднім цячэнні працякае па забалочанай Тымь-Паранайскай нізіне, упадае ў Ныйскі заліў Ахоцкага мора. Шырыня рэчышча 40—60[1] м, у ніжнім цячэнні да 200[1] м. Жыўленне ракі мяшанае, з перавагай снегавога. Замярзае ў лістападзе — пачатку снежня. Суднаходная ў ніжнім цячэнні.

Асноўныя прытокі: Піленга, Парката, Імчын, Ныш, Чачма, Малая Тымь, Аляксандраўка, Красная. У басейне ракі каля 400[1] азёра

Каля вусця ракі размешчаны пасёлак Ноглікі.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

СпасылкіПравіць