Тэракт у Мастунзе (2023)
29 верасня 2023 г. у акрузе Мастунг (правінцыя Белуджыстан, Пакістан) падчас галоўнай працэсіі ісламскага свята Ід Мілад-уль-Набі ў гонар дня нараджэння прарока Мухамеда падарваўся тэрарыст-смяротнік. Выбух адбыўся каля мячэці. Па меншай меры 60 чалавек загінулі і 50—70 паранены[1].
Тэракт у Мастунзе | |
---|---|
Месца нападу |
акруга Мастунг |
Дата |
29 верасня 2023 |
Спосаб нападу | атака смяротніка |
Загінулыя | 60 |
Параненыя | 50-70 |
Ход падзей правіць
Джыхадзісты і белуджскія сепаратысты рэгулярна здзяйсняюць тэракты ў правінцыі[2]. Раён Мастунг таксама пакутаваў ад акцый баевікоў. Тут ужо адбываліся тэракты ў 2011, 2014, 2015, 2017 і 2018 гадах[3].
Новая атака адбылася ў непасрэднай блізкасці ад мячэці Мадзіна, дзе людзі збіраліся для рэлігійнай працэсіі[4][5]. Праваахоўныя органы падазравалі, што гэта быў наўмысны напад смяротніка[6]. Злачынец падарваў сябе каля аўтамабіля намесніка суперінтэнданта паліцыі Наваза Гішкары[7]. Месца трагедыі было ачэплена праваахоўнымі органамі, а пацярпелых даставілі ў бліжэйшыя медыцынскія ўстановы. Для аказання аператыўнай медыцынскай дапамогі ахвярам у бальніцах аб’явілі надзвычайнае становішча[5][4]. Цяжкапараненыя былі дастаўлены ў Квету[5].
Паведамлялася пра не менш за 60 загінулых, у тым ліку дзяцей[1]. Акрамя таго, ад 50 да 70 чалавек атрымалі раненні[11]. Сярод загінулых апынуліся Гішкары і яшчэ адзін высокапастаўлены афіцэр паліцыі[4]. Значная колькасць пацярпелых знаходзіліся ў крытычным стане[3][5].
Рэакцыя правіць
Прэм’ер-міністр Пакістана Анваар уль Хак Какар асудзіў выбух і выказаў спачуванні пацярпелым[1]. Прэзідэнт Арыф Алві таксама асудзіў напад. Сарфраз Бугці, міністр унутраных спраў, назваў гэта «агідным учынкам» і заявіў, што агенцтва знешняй разведкі Індыі датычна да атакі[12][9]. Міністр інфармацыі Ян Ачакзай абвясціў у Белуджыстане трохдзённую жалобу[4].
Арганізацыя ісламскага супрацоўніцтва выказвала глыбокія спачуванні ахвярам і іх сем’ям[13].
Пакістанскія талібы адмаўлялі дачыненне да інцыдэнту, заявіўшы, што такая атака «супярэчыць іх палітыцы»[6].
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш асудзіў напад, дадаўшы, што «агідна, што гэтыя напады былі накіраваны на людзей падчас мірных рэлігійных цырымоній»[12]. Асудзілі тэракт таксама ЗША, Францыя, Вялікабрытанія, Турцыя, Саудаўская Аравія, Іран, ААЭ, Ірак і Егіпет[14][15][16].
Адказнасць правіць
Ні адна групоўка не ўзяла на сябе адказнасць за выбух. Амір Рана, дырэктар Пакістанскага інстытута вывучэння праблем міру, сказаў, што напад у Мастунзе і выбух у мячэці Хангу, які адбыўся праз некалькі гадзін пасля гэтага, па ўсёй бачнасці, з’яўляюцца справай рук Ісламскай дзяржавы[17].
Заўвагі правіць
- ↑ а б в г Khan, Asim (29 September 2023). "Death toll rises to 60 after suicide bombings rip through two religious ceremonies in Pakistan" [англійская]. CNN. Праверана 2 October 2023.
{{cite news}}
: Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) - ↑ Mohananey, Avinash (15 August 2023). "Baloch separatists, Islamist extremists stand in the way of China's global ambitions". Праверана 30 September 2023.
{{cite news}}
: Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) - ↑ а б Umer. Police officer among 35 dead in blast near Mastung mosque . Geo News (29 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 29 September 2023. Праверана 29 September 2023.
- ↑ а б в г "At least 52 dead, several injured as 'suicide blast' jolts Balochistan's Mastung". 29 September 2023. Праверана 29 September 2023.
{{cite news}}
: Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) - ↑ а б в г Shah, Syed Ali (29 September 2023). "At least 50 killed in Mastung blast". Праверана 29 September 2023.
{{cite news}}
: Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) - ↑ а б в Ng, Kelly (29 September 2023). "Pakistan: At least 50 killed, dozens injured in Mastung blast". BBC News. Праверана 29 September 2023.
{{cite news}}
: Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) - ↑ "Blast at Pakistan procession to mark prophet's birthday kills at least 52". Al Jazeera. 29 September 2023. Праверана 29 September 2023.
{{cite news}}
: Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) - ↑ "Suicide blast in Pakistan's Balochistan kills at least 52 people, injures over 50". CNBC TV18. 29 September 2023. Архівавана з арыгінала 29 September 2023. Праверана 29 September 2023.
- ↑ а б Sattar, Abdul (29 September 2023). "Dozens dead after blast in southwestern Pakistan at a rally celebrating birthday of Islam's prophet" [англійская]. Associated Press. Праверана 29 September 2023.
{{cite news}}
: Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) - ↑ Ahmed, Saleem; Ali, Mushtaq (29 September 2023). "Suicide bombings at two mosques in Pakistan kill at least 57". Reuters [англійская]. Архівавана з арыгінала 29 September 2023. Праверана 29 September 2023.
- ↑ [8][6][9][1][10]
- ↑ а б Zehri, Abdullah (30 September 2023). "RAW involved in recent terror attacks in Balochistan, says interior minister" [англійская]. Праверана 30 September 2023.
{{cite news}}
: Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) - ↑ "Pakistan blasts updates: Twin explosions kill dozens of worshippers". Al Jazeera. 29 September 2023. Праверана 30 September 2023.
{{cite news}}
: Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) - ↑ Khan, Irfan (29 September 2023). "World Capitals condemn terrorist attacks in Mastung, Hangu, conveyed solidarity with Pakistan" [амерыканская англійская]. Associated Press of Pakistan. Праверана 29 September 2023.
{{cite news}}
: Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) - ↑ "US, UK condemn Mastung terrorist attack" [англійская]. Dunya News. 29 September 2023. Праверана 29 September 2023.
{{cite news}}
: Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link) - ↑ Egypt, Iraq, Iran condemn deadly blast in SW Pakistan . Xinhua News Agency (30 верасня 2023). Архівавана з першакрыніцы 30 September 2023. Праверана 29 September 2023.
- ↑ Baloch, Shah Meer (29 September 2023). "At least 59 people killed in twin attacks on mosques in Pakistan" [брытанская англійская]. Праверана 29 September 2023.
{{cite news}}
: Вонкавая спасылка ў
(даведка); Праверце значэнне даты ў:|archivedate=
|archivedate=
(даведка)Папярэджанні CS1: url-status (link)