Тэрарыстычны акт у Магадыша (28 снежня 2019)

Раніцай 28 снежня 2019 года на вуліцы ў паўднёва-заходніх раёнах сталіцы Самалі Магадыша выбухнуў замініраваны грузавы аўтамабіль. Тэракт адбыўся на фоне шматгадовай грамадзянскай вайны ў Самалі.

Тэрарыстычны акт у Магадыша
Месца нападу Самалі Магадыша
Мэта нападу КПП і падатковы цэнтр
Дата 28 снежня 2019
Спосаб нападу падрыў аўтамабiля
Зброя бомба
Загінуўшыя 94
Параненыя 80
Колькасць тэрарыстаў 1
Арганізатары Flag of the Islamic State of Iraq and the Levant2.svg Харакат аш-Шабаб

НападПравіць

Месцам нападу стаў ажыўлены квартал, дзе знаходзiўся КПП палiцыi і цэнтр збору падаткаў. Для акцыi баевiкi выкарыстоўвалi замiнiраваны грузавiк. Як стала вядома пазней, у машыне знаходзіўся тэрарыст-смяротнік, які превёл бомбу ў дзеянне. СМІ звязала гэты тэракт з тым, што самалійскія сілы, якія падтрымліваюцца Афрыканскім саюзам, пачалi буйнае наступленне для вызвалення падкантрольных ісламістамі тэрыторый[1].

Выбух нанёс велізарную шкоду навакольным раёнах, а многім з загінулых згарэлі да непазнавальнасці. Па меншай меры 15 з загінулых былі студэнтамі, якія накіроўвалiся ва ўніверсітэт Бенадыр ў мікрааўтобусе, які быў знішчаны падчас выбуху. Многія людзі атрымалі раненні[2].

Мясцовыя крыніцы першапачаткова паведамлялі аб гібелі па меншай меры 76 чалавек і 70 параненых. Агенцтва Reuters са свайго боку, спасылаючыся на ацэнкi міжнароднай арганізацыі, заявіла аб больш за 90 чалавек забiтых. Сярод ахвяраў было шмат студэнтаў[3][4]. Член парламента Самалі Абдзірызак Мухамед на сваім акаўнце ў Twitter напісаў аб 94 загінулых, сярод якіх 17 супрацоўнікаў паліцыі, 73 грамадзянскіх асобы і 4 замежныя грамадзяніны. Паводле дадзеных карэспандэнта VOA News Харун Марува, сярод ахвяраў тэракту двое туркаў-работнікаў будаўнічай кампаніі. Пасольства Турцыі ў Самалі пацвердзіла гэтую інфармацыю[5]. Радыёстанцыя Dalsan паведаміла, што ўсе чатыры загінулых замежніка былі туркамі[1].

АдказнасцьПравіць

Адразу ні адна з дзеючых у краіне груповак не ўзяла адказнасць за атаку. Першапачаткова, праваахоўныя органы падазравалi джыхадзістаў з арганізацыі Харакат аль-Хабаб аль-Муджахідзін[3][4]. 30 снежня групоўка Харакат аш-Шабаб узяла на сябе адказнасць за тэракт. Прадстаўнік групоўкі заявіў, што мэтай нападу была аўтакалона турэцкіх і самалійскіх салдат. Нацыянальнае агенцтва разведкі і бяспекі Самалі зрабіла заяву, што неназваная замежная краіна дапамагла арганізаваць тэрарыстычны акт[6].

РэакцыяПравіць

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш рашуча асудзіў і назваў тэрарыстычнай атакай выбух. Разам з тым, улады Магадыша заявілі, што колькасць ахвяр можа ўзрасці з-за таго, што шмат людзей былі шпіталізаваны ў цяжкім стане[7]. З асуджэннем акцыі выступіла і МЗС Расіі[1]. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган асудзіў тэрарыстычны акт у Магадзіша, выказаў спачуванні сваякам загінулых туркаў і самалійцаў, а таксама запэўніў, што Турцыя працягне супрацоўніцтва з Самалі[8].

НаступствыПравіць

Федэральны ўрад Самалі ў каардынацыі з Афрыканскім камандаваннем Узброеных сіл ЗША нанесла тры адказныя авіяўдары па лідарам Харакат аш-Шабаб у рэгіёне Ніжняя Шабеле. У выніку гэтых авіяўдараў у вёсках Куно-Бароу і Аліёу-Бароу былі забітыя чатыры баевіка і знішчана два аўтамабіля[9][10].

Зноскі