Уборак (вёска, Асіповіцкі раён)
вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі
Убо́рак[1] (трансліт.: Uborak, руск.: Уборок) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапіцкага сельсавета.
Вёска
Уборак
|
Гісторыя
правіцьУ 1911 годзе у Ігуменскім павеце была пабудавана чыгуначная лінія Верайцы―Градзянка, якая мела станцыі Лапічы і Уборак, з адгалінаваннем на Завішын. Ва Уборках з'явіліся вадакачка, воданапорная вежа. Стараннямі Марыі Магдалены Радзівіл адкрылася пачатковая школа.
Вядомыя асобы
правіць- Апалінарый Гараўскі — мастак XIX ст. Сваю малую радзіму мастак паказаў на карціне «Вечар у Мінскай губерні»[2].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Гісторыя беларускага мастацтва. — Мн.: БелЭн, 1989. — Т. 3. — С. 209-216. — 448 с.