Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў/Шабаноўская выбарчая акруга № 91

Шабаноўская выбарчая акруга № 91 у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Колькасць выбаршчыкаў — 65 309 (2016).

Ахоплівае частку Завадскога раёна г. Мінска ў граніцах: ад скрыжавання Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі з Партызанскім праспектам па Партызанскім праспекце да гарадской мяжы, затым па гарадской мяжы (уключаючы пасёлак Сосны, ваенны гарадок, прамвузел 11 км Магілёўскай шашы, мікрараён і прамвузел Шабаны) да МКАД, па МКАД да Партызанскага праспекта, па Партызанскім праспекце (няцотны бок) да вуліцы Ангарскай, па вуліцы Ангарскай (цотны бок, уключаючы дом № 19 па няцотным боку) да вуліцы Іркуцкай, па вуліцы Іркуцкай (няцотны бок) да вуліцы Варвашэні, па вуліцы Варвашэні (цотны бок) да вуліцы Зімовай, па вуліцы Зімовай (цотны бок) да вуліцы Ангарскай, па вуліцы Ангарскай (цотны бок) да вуліцы Несцерава, па вуліцы Несцерава (цотны бок) да вуліцы Герасіменкі, па вуліцы Герасіменкі (цотны бок) да вуліцы Ілімскай, па вуліцы Ілімскай (няцотны бок) да граніцы з Партызанскім раёнам, па граніцы з Партызанскім раёнам да МКАД і далей па МКАД да скрыжавання з Партызанскім праспектам.

Акруговая выбарчая камісія размешчана па адрасе вул. Жылуновіча, 17. Кантакты: (8 017) 295 78 94.

Дэпутаты ад акругі правіць

Год Дэпутат Партыя
2016 Аксана Уладзіміраўна Няхайчык беспартыйны

Вынікі выбараў правіць

Парламенцкія выбары 2016 года правіць

Кандыдат Партыя Галасоў
Колькасць % +/–
Аксана Уладзіміраўна Няхайчык1 беспартыйны 58,9
Аляксандр Іванавіч Бухвостаў Справядлівы свет 4,1
Аляксандр Фёдаравіч Кавалькоў Аб'яднаная грамадзянская партыя 1,9
Алена Васільеўна Мешкуць Камуністычная партыя Беларусі 19,3
Ігар Сяргеевіч Міхно ЛДПБ 6,1

Крыніца: Шабаноўская выбарчая акруга № 91 (руск.)

1 дэпутат Палаты прадстаўнікоў 5-га склікання.

Зноскі

Спасылкі правіць

[[Катэгорыя:Выбарчыя акругі ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] [[Катэгорыя:Мінск]]