Удзельнік:Чаховіч Уладзіслаў/Каліноўская выбарчая акруга № 108

Каліноўская выбарчая акруга № 108 у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Колькасць выбаршчыкаў — 69 949 (2016).

Ахоплівае частку Першамайскага раёна г. Мінска ў граніцах: ад скрыжавання вуліцы П. Броўкі і праспекта Незалежнасці па праспекце Незалежнасці (цотны бок) да вуліцы Талбухіна, па вуліцы Талбухіна (цотны бок) да вуліцы Кедышкі, па вуліцы Кедышкі (цотны бок) да скрыжавання з вуліцай Валгаградскай, па вуліцы Валгаградскай (цотны бок) да скрыжавання з граніцай Савецкага раёна па граніцы з Савецкім раёнам да скрыжавання з гарадской мяжой, па гарадской мяжы да скрыжавання з вуліцай Шафарнянскай, па вуліцы Шафарнянскай (цотны бок) да скрыжавання з вуліцай Гарадзецкай, па вуліцы Гарадзецкай (цотны бок) да вуліцы Гінтаўта, па вуліцы Гінтаўта (няцотны бок) да МКАД, па МКАД да граніцы з Партызанскім раёнам, па граніцы з Партызанскім, Савецкім раёнамі да вуліцы П. Броўкі, па вуліцы П.Броўкі (няцотны бок) да скрыжавання з праспектам Незалежнасці.

Акруговая выбарчая камісія размешчана па адрасе завулак К. Чорнага, 5.

Дэпутаты ад акругі правіць

Год Дэпутат Партыя
2012 Марат Генадзевіч Жылінскі беспартыйны
2016 Максім Уладзіміравіч Місько беспартыйны

Вынікі выбараў правіць

Парламенцкія выбары 2016 года правіць

Кандыдат Партыя Галасоў
Колькасць % +/–
Максім Уладзіміравіч Місько беспартыйны 44,0
Юрый Іванавіч Губарэвіч Партыя БНФ 4,0
Алег Генадзьевіч Іваноў беспартыйны 0,7
Вадзім Леанідавіч Лакіза беспартыйны 30,3
Уладзімір Пятровіч Сінігаеў ЛДПБ 1,1
Сяргей Уладзіміравіч Чэрачэнь Камуністычная партыя Беларусі 10,7

Крыніца: Каліноўская выбарчая акруга № 108 (руск.)

Зноскі

Спасылкі правіць

[[Катэгорыя:Выбарчыя акругі ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь]] [[Катэгорыя:Мінск]]