Жоўцевы грыб

(Пасля перасылкі з Удуляк)

Жоўцевы грыб, таксама Воўчы грыб[1] (Tylopilus felleus) — неядомы з-за горкага смаку трубчасты грыб роду тылапіл (Tylopilus) сямейства балетавыя (Boletaceae). Пры гатаванні горыч гэтага грыба не знікае, а наадварот, узмацняецца.

Жоўцевы грыб
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tylopilus felleus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  98230
EOL  1013415
MB  122480

Апісанне правіць

Дыяметр шапкі складае 4—10 см (да 15 см), шапка мае паўшарападобную, пазней круглява-падушкападобную або раскінутую форму, навобмацак сухая, тонка-кудзелістая, з пушком або аксаміцістая, затым гладкая, у сырое надвор’е трохі клейкая, колер шапкі — жоўта-карычневы, жоўта-бураваты, светла-бураваты, шэра-вохрысты, шаравата-карычневы, радзей каштанава-карычневы або цёмна-буры.

Мякаць белая, чырванее або не змяняе колер на зрэзе, горкая на смак, без асаблівага паху, амаль ніколі не мае чарвей.

Ножка 3—12,5 см вышынёй і 1,5—3 см таўшчынёй, цыліндрычная або булавападобная, уздуцце ўнізе, колер крэмава-вохрысты, жаўтлявы, вохрысты-жоўты ці жоўта-карычневы, уверсе бялёсы або сметанкова-жоўты, з ярка акрэсленай сетачкай бурага, цёмна-карычневага ці нават чарнаватага колеру.

Споравы парашок ружовы, ружавата-карычневы. Споры 10—15 × 4—5 мкм.

Жоўцевы грыб быў прапанаваны ў якасці жоўцегоннага сродку[2].

Зноскі

  1. Напісанне Жоўцевы грыб, Воўчы грыб у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.440
  2. Bauchet J. M. Experiens sur les proprietes curatives des champignons. Bull. trimestr. Soc. mycil. France, 77, 4, 1961

Літаратура правіць