Уладзімір Іванавіч Панцюхоў
Уладзімір Іванавіч Панцюхоў (нар. 21 сакавіка 1952, г. п. Шчыгры, Курскай вобласці, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Уладзімір Іванавіч Панцюхоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Нараджэнне |
21 сакавіка 1952 (72 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 21 сакавіка 1952 года ў гарадскім пасёлку Шчыгры Курскай вобласці РСФСР.
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці менеджар-эканаміст.
Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам Магілёўскага завода прылад першаснай перапрацоўкі інфармацыі. Выбіраўся сакратаром камітэта камсамола завода. Працаваў інструктарам Магілёўскага абласнога Савета прафсаюза, інструктарам прамыслова-транспартнага аддзела, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Цэнтральнага райкама КПБ г. Магілёва, загадчыкам арганізацыйнага аддзела Магілёўскага гаркама КПБ, другім, першым сакратаром Цэнтральнага райкама КПБ г. Магілёва, намеснікам старшыні — загадчыкам аддзела камісіі па рабоце з Саветамі, грамадска-палітычнымі арганізацыямі і рухамі Магілёўскага абкама КПБ, намеснікам старшыні па знешнеэканамічных сувязях кааператыва «Металіст», дырэктарам вытворча-гандлёвага прадпрыемства «Полі-гран» (г. Магілёў), старшынёй Магілёўскага абласнога тэрытарыяльнага камітэта прадпрымальніцтва і інвестыцый Міністэрства прадпрымальніцтва і інвестыцый Рэспублікі Беларусь, кіраўніком спраў Магілёўскага аблвыканкама, старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання.
Быў дэпутатам, старшынёй Цэнтральнага раённага Савета дэпутатаў г. Магілёва, старшынёй пастаяннай камісіі па прамысловасці, гандлі і бытавым абслугоўванні Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў.
Выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання ад Магілёўскай вобласці. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах.
Узнагароды
правіць- адзінаццацць юбілейных медалёў,
- восем памятных і нагрудных знакаў,
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- Ганаровая грамата Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў,
- тры ганаровыя граматы Магілёўскага аблвыканкама,
- ганаровая грамата Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў,
- ордэн Пятра Вялікага II ступені Агульнарасійскай грамадскай арганізацыі «Акадэмія праблем бяспекі, абароны і правапарадку»,
- ордэн «Садружнасць» Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў,
- падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь,
- званне «Ганаровы грамадзянін Чавускага раёна»,
- медаль «За ўклад у стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза» III ступені (2015)[1].
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Старонка на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Архівавана 19 жніўня 2020.