Уладзімір Алегавіч Чаравач

Уладзімір Алегавіч Чаравач (11 студзеня 1959, г. Гродна) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Уладзімір Алегавіч Чаравач
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 11 студзеня 1959(1959-01-11) (65 гадоў)
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 11 студзеня 1959 года ў г. Гродне.

Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыст.

Працаваў на гродзенскіх заводах гандлёвага машынабудавання і «Радыёпрыбор» на рабочых спецыяльнасцях; суддзёй, старшынёй суда Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «За адзнаку» II ступені, занесены ў Кнігу пашаны Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, мае дачку.

Зноскі

Спасылкі правіць