Уладзімір Аляксандравіч Целяпнёў
Уладзімір Аляксандравіч Целяпнёў[1] (руск.: Владимир Николаевич Телепнёв; нар. 28 ліпеня 1931) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарнай медыцыны, кандыдат біялагічных навук, доктар ветэрынарных навук (1983), прафесар (1985).
Уладзімір Аляксандравіч Целяпнёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1931 (93 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | ветэрынарная медыцына |
Месца працы | Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны |
Навуковая ступень | доктар ветэрынарных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Апочка (сучасны адміністрацыйны цэнтр Апочацкага раёна Пскоўскай вобласці Расіі). У 1954 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут і працаваў у ім з 1964 па 2001 год на кафедры клінічнай дыягностыкі. У 1983 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Язвенный гастрит и гастроэнтерит у свиней (патогенез, диагностика, терапия и профилактика)»[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьУ. М. Целяпнёву належаць навуковыя працы па паталогіі і фізіялогіі стрававальнай сістэмы свіней. Займаўся распрацоўкай хірургічных, функцыянальных і біяхімічных метадаў даследавання страўніка, печані, кішэчніка, падстраўнікавай залозы. Аўтар і сааўтар шэрагу выданняў, у тым ліку падручнікаў і даведнікаў, рацыяналізатарскіх прапаноў, аўтарскіх пасведчанняў[2].
Сярод апублікаванага:
- Внутренние незаразные болезни сельскохозяйственных животных. — М., 1991. (у сааўтарстве);
- Основные симптомы и синдромы болезней животных. — Витебск, 2000.[1]
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
- ↑ а б Гісторыя кафедры клінічнай дыягностыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны (руск.)
Літаратура
правіць- Целяпнёў Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 98. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).