Уладзімір Аляксеевіч Дзіўніч
Уладзімір Аляксеевіч Дзіўніч (нар. 14 ліпеня 1946, ст. Гудагай, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі мастак.
Уладзімір Аляксеевіч Дзіўніч | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 ліпеня 1946 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | станковы жывапіс[d] і акварэль |
Член у |
Біяграфія
правіцьПасля заканчэння Баравухскай сярэдняй школы Полацкага раёна (1963) працаваў у групе прамысловай эстэтыкі вытворчага аб’яднання «Палімір» у Наваполацку (1968—1972). Удзельнік мастацкіх выставак з 1972 года. Член Беларускага саюза мастакоў (1993). Жыве на станцыі Баравуха Полацкага раёна.
Творчасць
правіцьПрацуе ў станковым жывапісе і акварэлі.
Асноўныя творы: лісты «Возера званае», «Сон-трава», «Восеньскі матыў», «Чырвоны нацюрморт», «Раніца на Дзвіне», «Бэз», «Меліярацыя», «Блакітныя бярозы», «Вясновая цішыня», «Восеньскі настрой».
Літаратура
правіць- Дзіўніч Уладзімір Аляксеевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.