Уладзімір Артуравіч Кузьмін

Уладзімір Артуравіч Кузьмін (нар. 4 лістапада 1959, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Уладзімір Артуравіч Кузьмін
Дата нараджэння 4 лістапада 1959(1959-11-04) (64 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1982 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 19821993 гадах працаваў ва УП «Мінскпраект», у 1993-97 гадах у Творчай майстэрні Левіна Л. М., у 19972012 гадах галоўны архітэктар праектаў у ТАА «ГлобалСтрой», з 2013 года працуе індывідуальным прадпрымальнікам.

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1987 года.

Узнагароды правіць

Гран-пры агляду творчасці маладых архітэктараў СА БССР, дыплом I ступені Рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы архітэктурны твор за праект «Вытокі» (1989), лаўрэат Усесаюзнага агляду лепшых архітэктурных твораў за «Рэканструкцыю бісквітнай фабрыкі ў Мінску» (1989), за праект «Дзіцячы цэнтр у Анапе» (1990). Узнагароджаны дыпломамі ў конкурсах на лепшы дызайн інтэр’ераў (2000-13).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кузьмин Владимир Артурович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)