Уладзімір Васільевіч Дарохін

Уладзімір Васільевіч Дарохін (нар. 1 студзеня 1948, Слонім, СССР) — савецкі і беларускі кампазітар, музыкальны педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1988), сябра Беларускага саюза кампазітараў (1977), дацэнт (1991), прафесар кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Уладзімір Васільевіч Дарохін
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 1948
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Ігар Лучанок
Прафесіі кампазітар, музычны педагог
Жанры акадэмічная музыка
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 1 студзеня 1948 года ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці БССР у сям’і афіцэра.

Навучаўся іграць на фартэпіяна ў студыі гарнізоннага Дома афіцэраў, потым у ДМШ № 1 г. Мінска. Скончыў сярэднюю спецыяльную музычную школу пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі па спецыяльнасцях фартэпіяна і тэорыя музыкі. Быў вучнем кампазітара І. Лучанка.

У 1968—1973 вучыўся на кампазітарскім аддзяленні Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Н. А. Рымскага-Корсакова (клас кампазіцыі Ст. А. Успенскага), пасля чаго вярнуўся ў Мінск.

З’яўляецца сябрам Беларускага саюза кампазітараў з 1977 года, з 1980 старшыня Саюза кампазітараў Беларусі.

З канца 1980-х гадоў выкладаў у Беларускай акадэміі музыкі, дзе з 1989 года ўзначальваў кафедру інструментоўкі, аранжыроўкі і чытання партытур, а пасля 1997 года загадваў кафедрай кампазіцыі.

З 2013 г. прафесар кафедры кампазіцыі БДАМ.

Творчасць правіць

Сярод творчых дасягненняў — Сімфонія № 2 для струннага квартэта і камернага аркестра (1979), што была апублікаваная выдавецтвам «Савецкі кампазітар» і запісаная фірмай «Мелодыя». Сюіта для камернага аркестра «Мемарыял» (1985) была адзначана дыпломам XII Всемирного фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве. Сімфонія № 3 «Францыск Скарына: жыццё і неўміручасць» атрымала атрымала першую прэмію на Рэспубліканскім конкурсе, прысвечаным 500-годдзю Ф. Скарыны (1990).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Мухарынская, Л. Думкі аб новай сімфоніі / Л. Мухарынская // Літаратура і мастацтва. — Мінск, выдавецкі дом «Звязда». — 1980. — 29 лютага. З.11.
  • Ром, Э. Быць зразумелым / Э. Ром // Літаратура і мастацтва. — Мінск, выдавецкі дом «Звязда». — 1981. — 1 мая. — C. 12.
  • Песнякевіч, Т. Светлыя матывы міру / Т. Песнякевіч, // Літаратура і мастацтва. — Мінск, выдавецкі дом «Звязда». — 1984. — 13 ліпеня. З. 12.
  • Мдзівані, Т. Г. Дарохін Уладзімір Васільевіч / Т. Г. Мдзівані // Кампазітары Беларусі / Т. Г. Мдзівані, Р. І. Сергіенка. — Мінск: Беларусь, 1997. — ISBN 5-338-00691. — 400 з.
  • Сляповіч, Д. Аркестр — шматтэмбравы інструмент. Роздум пра асаблівасці Трэцяй сімфоніі Уладзіміра Дарохіна / Д. Сляповіч // Мастацтва. — 2000. — № 1 (205). — З. 34-36.